"Беларускі Гальфстрым" агучвае па-беларуску лепшыя фільмы

Севярын Квяткоўскі, Менск “Беларускі Гальфстрым” – так завецца новая культурніцкая ініцыятыва, прэзэнтаваная ў Менску 23 сьнежня.
Кіраўнік праекту Франак Вячорка патлумачыў, што “Беларускі Гальфстрым” мае на мэце агучваньне беларускай мовай лепшых сучасных кінастужак. Праект распачаўся з агучваньня па-беларуску вядомай брытанска-амэрыканскай каляднай камэдыі “Любоў насамрэч”(Love actually). У агучваньні ўзялі ўдзел як прафэсійныя акторы: Анатоль Шурпін, Юры Баранаў, Вераніка Пашкевіч, гэтак палітык Аляксей Янукевіч ды іншыя.