Кастусь Бандарук, Прага У сёньняшнім выпуску: новы погляд на значэньне шчасьця ў жыцьці. Як навучыцца жыць больш прыемна і з аптымізмам глядзець у будучыню?
Цягам шэрагу гадоў псыхалёгія канцэнтравалася на тым, што ў чалавечай псыхіцы хворае: на трывозе, дэпрэсіі, нэўрозах, навязьлівых ідэях, паранойі і прывідах. На практыцы, лекары намагаліся вярнуць пацыенту нармальны стан духу, як было прынята гаварыць, “ад мінус пяці да нуля”. Аднак псыхоляг з Пэнсыльванскага ўнівэрсытэту Марцін Сэлігман лічыць, што гэтага недастаткова. Трэба зразумець, што не дае чалавеку радавацца жыцьцём, і перавесьці ягоны стан “ад нуля да плюс пяці”.
На думку Сэлігмана, псыхічнае здароўе, гэта ня проста адсутнасьць хваробы. Гэта павінна быць нешта накшталт энэргіі псыхікі і духу, якую целу даюць фізычныя практыкаваньні. Сэлігман, які і многія іншыя вучоныя, шмат гадоў дасьледаваў значэньне аптымізму ў жыцьці. Напрыклад, Эдвард Дынэр з Ілінойскага ўнівэрсытэту, якога празвалі доктар Шчасьце, цягам 20 гадоў дасьледаваў праблему, што дае, і што не дае людзям задавальненьня ў жыцьці. Дактары прыйшлі да высновы, што надзвычай важны ў жыцьці аптымізм. Ён зьмяншае рызыку дэпрэсіі ды іншых захворваньняў. Аптымізм станоўча ўплывае на фізычнае здароўе і працягласьць жыцьця.
Вучоныя даўжэйшы час спрабавалі высьветліць, што канкрэтна выклікае ў чалавека пачуцьцё шчасьця, і прыйшлі да даволі неспадзяваных высноваў. Выявілася, што не заўсёды нашае шчасьце ў тым, што нам падаецца. Для шмат каго, шчасьце – гэта матэрыяльны дабрабыт, калі маем магчымасьць купіць усё, што заўгодна.
Аказалася, што народная мудрасьць “ня ў грошах шчасьце” сапраўды слушная, і людзі, якія лічаць грошы галоўнай каштоўнасьцю ў жыцьці – памыляюцца. Калі чалавек мае забясьпечаныя ўсе асноўныя патрэбы, дык дадатковы прыбытак не дае болей шчасьця. Нехта скажа – шчасьце ў жыцьці – добрая адукацыя. Аднак вучоныя-псыхолягі адказваюць: “Прыносім прабачэньне бацькам, якія ў адукацыю сваіх дзяцей ўкладаюць вялікія сродкі. Ні адукацыя, ні высокі ўзровень інтэлекту не даюць шчасьця”.
Многія лічаць, што ўсё добрае і прыемнае ў жыцьці было неад’емна зьвязанае з маладосьцю, але аказваецца, што і малады век сам па сабе не гарантуе шчасьця. У сапраўднасьці старэйшыя людзі вельмі часта ў лепшым настроі і болей задаволеныя сваім жыцьцём, чым маладыя.
Паводле дадзеных Цэнтру кантролю і прадухіленьня хваробаў, маладыя людзі ва ўзросьце 20-24 гадоў у сярэднім амаль тры з паловай дня ў месяц сумныя. Для параўнаньня, людзі ва ўзросьце ад 65 да 74 гадоў перажываюць зьніжэньне настроі ўсяго крыху болей за два дні ў месяц.
Паводле прафэсара Рута Вэнговэна з унівэрсытэту Эразма ў Ратэрдаме (Нідэрлянды), найболей няшчасныя людзі ва ўзросьце 30-50 гадоў. Прычына даволі простая. У гэтым узросьце людзі маюць за мала свабоды і зашмат турботаў ды адказнасьці. Яны хвалююцца за дзяцей, за працу, за выплату крэдытаў. Яны робяць ня тое, што хацелася б, але тое, што вымушаныя рабіць. Задаволеньне ад працы маюць, як правіла тыя, хто мае болей свабоды, хто мае магчымасьць ня толькі выконваць загады, але і прыймаць рашэньні. Псыхоляг з Ілінойскага ўнівэрсытэту Эдвард Дынэр кажа, што сам ён асабіста знаходзіць шчасьце ў сямейным бізнэсе.
Дык можа шчасьце можна знайсьці ва ўдалым шлюбе? У асноўным жанатыя і замужнія людзі здаравейшыя за самотных. Яны жывуць і харчуюцца больш здаровым чынам. Аднак, што тычыцца задавальненьня, дык знаходзяць яго ў сужэнстве ня ўсе і не заўсёды. Для шмат каго шлюб становіцца прычынай дыскамфорту і стрэсу.
Не дае задавальненьня і тэлевізія. Людзі, якія глядзяць тэлебачаньне, пераважна сэрыялы, болей як тры гадзіны ў дзень меней шчасьлівыя за тых, хто толькі зрэдку праводзіць час перад шкляным экранам.
Дык што ўздымае настрой і дае пачуцьцё шчасьця? Амэрыканскія вучоныя лічаць, што ў гэтым сэнсе вельмі карысная вера, а асабліва рэлігійная вера. Яна дае пачуцьцё бясьпекі, божай аховы, а ўдзел у царкоўным жыцьці дае камфорт кантакту з аднадумцамі.
Абсалютна станоўчы ўплыў на псыхічнае здароўе маюць сяброўскія кантакты, сустрэчы са знаёмымі, сумесныя заняткі і гульні. Згодна з дасьледаваньнямі, праведзенымі Марцінам Сэлігманам і Эдвардам Дынэрам, 10% студэнтаў адчуваюць сябе болей шчасьлівымі і меней прыгнечанымі, калі яны праводзяць болей часу зь сябрамі і сям’ёю.
Яшчэ адзін спосаб падняць настрой – банальны і небясьпечны ў сэнсе захаваньня меры – выпіваць штодня чарку альбо дзьве. Прафэсар Вэнговэн з Ратэрдаму лічыць, што людзі, якія памяркоўна п’юць алькагольныя напоі значна болей шчасьлівыя за поўных абстынэнтаў.
Што яшчэ прапануюць амэрыканскія псыхолягі?
Навукоўцы распрацавалі восем спосабаў дасягненьня шчасьця. Яны ў прыватнасьці прапануюць, каб прынамсі раз у тыдзень падсумоўваць усё добрае і прыемнае, што нас напаткала цягам апошніх дзён. Пажадана рэгулярна зьдзяйсьняць добрыя ўчынкі, навучыцца дараваць людзям іхныя правіны, дбаць пра фізычнае здароўе і распрацаваць стратэгію пераадольваньня стрэсу.
Шчасьце альбо няшчасьце, паводле амэрыканскіх вучоных – гэта, наагул, нетрывалы стан. Нават шчасьлівыя і бестурботныя людзі да 10% часу бываюць прыгнечанымі. Таксама ў тых, хто звычайна скрайне незадаволены сваім жыцьцём, усё ж бываюць сьветлыя і радасныя моманты. Хаця шчасьце цяжка зьмерыць, вучоныя спрабавалі апрацаваць нейкі ключ з дапамогай якога можна было б акрэсьліць узровень шчасьця.
У сьнежні летась псыхоляг з Прынстанскага ўнівэрсытэту Дэніэл Канэман прадставіў мэтад “рэканструкцыі мінулага дня”. Удзельнікі апытаньня запаўнялі падрабязную анкету, у якой згадвалі ўсе падрабязнасьці ўчорашняга дня і акрэсьлівалі сваю рэакцыю на гэтыя падзеі паводле шкалы з 7 пунктаў: ад поўнага задавальненьня да стомленасьці і трывогі.
Аднак гэты мэтад аказаўся недасканалы. Іхная ацэнка мінулага залежала ад таго, чым усё закончылася. Калі нават людзі праводзілі цудоўныя вакацыі на Канарах, цягам дня іх маглі раздражняць афіцыянт, які марудна абслугоўваў кліентаў, альбо высокія рахункі. Калі аднак спытацца: “дык як вам спадабаліся вакацыі на Канарах?”, людзі прыгадаюць канец адпачынку, і скажуць, што наагул усё было цудоўна.
Іншы вучоны, псыхоляг з Ілінойскага ўнівэрсытэту Эдвард Дынэр распрацаваў пяцібалавую “Шкалу задаволеньня жыцьцём”. Ён прапануе адказаць, ці праўда, што:
- у большасьці выпадкаў маё жыцьцё блізкае ідэалу, - умовы майго жыцьця – знакамітыя, - я задаволены сваім жыцьцём, - пакуль што ў асноўным я атрымліваю ад жыцьця тое, чаго хачу, - калі б маё жыцьцё мела закончыцца, я нічога ў ім не мяняў бы.
Калі некаму падалося, што гэта ня цалкам праўда, часткова праўда, альбо поўная праўда, ён ставіў ад аднаго да сямі балаў. Калі атрымваўся вынік звыш 30 балаў, гэта азначала выключнае задавальненьне жыцьцём, а калі ад 5 да 9, дык наадварот, крайняе расчараваньне і няшчасьце.
Адным з ключавых пытаньняў зьяўляецца тое, наколькі нашае шчасьце залежыць да саміх нас. Дасьледчык з Унівэрсытэту штату Мінэсота Дэйвід Лікэн спрабаваў высьветліць, які ўплыў на шчасьце маюць гены. Ён сабраў дадзеныя пра 4 тысячы параў блізьнятаў і прыйшоў да высновы, што прыблізна ў палове выпадкаў шчасьце, аптымізм, падатлівасьць на стрэс, узровень трывогі і прыгнечанасьці, залежыць менавіта ад генаў. Іншыя чыньнікі, такія як матэрыяльны статус, сужэнства, рэлігійная вера і адукацыя толькі ў 8% уплываюць на нашае агульнае, добрае самаадчуваньне. Усё астатняе, гэта, на думку Лікэна, перажываньні, зьвязаныя са штодзённымі праблемамі і клопатамі ў жыцьці.
Вучоныя заняліся таксама вывучэньнем пытаньня, колькі часу бярэ ў чалавека вяртаньне да псыхічнай нормы пасьля розных трагедыяў і псыхічных траўмаў. Эдвард Дынэр пераканаўся, што параненыя ў часе аварыі людзі цягам тыдня былі моцна прыгнечаныя і занепакоеныя, аднак пасьля васьмі тыдняў поўнасьцю вярталася ў іх пачуцьцё радасьці жыцьця. Дзьве сумныя падзеі у чалавечым жыцьці пакідаюць найглыбейшую рану: страта мужа або жонкі, і страта працы. Пасьля сьмерці жыцьцёвага партнэра, людзі патрабуюць ад 5 да 8 гадоў, каб вярнуцца да псыхічнай нормы. Страта працы пакідала глыбокі сьлед ў памяці нават пасьля вяртаньня на яе.
Амэрыканскія вучоныя, у прыватнасьці Дэйвід Лікэн лічаць, што усё ж мы маем значны ўплыў на пачуцьцё шчасьця, гэтак як маем уплыў на свой выгляд і вагу. Трэба дбаць пра сваё фізычнае здароўе, бо, як гаворыцца ў народнай прымаўцы “у здаровым целе – здаровы дух”. Варта кожны дзень зрабіць нешта высокароднае і карыснае для іншых: наведаць хворага, дапамагчы дзецям суседзяў выканаць хатняе заданьне і гэтак далей.
І, мабыць, галоўнае: трэба забыцца пра адзіноту, не адгароджвацца ад людзей. Сацыяльная актыўнасьць, кантакты зь сябрамі і знаёмымі – гэта ключ да шчасьця. Як кажа прафэсар Рут Вэнговэн з Ратэрдаму, “мы любім жыцьцё ў залежнасьці ад таго, як жывем. Людзі могуць жыць і ў раі, але ўсё роўна адчуваць сябе няшчаснымі, бо яны псуюць сваё ўласнае жыцьцё”.