Ганна Соусь, Менск У Беларусі паступова прыжываецца практыка калядных перадсьвяточных распродажаў, аднак збольшага зьніжкі на тавары нязначныя. У Міністэрстве гандлю тлумачаць гэта дзейнай сыстэмай цэнаўтварэньня. Сёньня наша карэспандэнтка наведала менскія крамы і рынкі й пацікавілася, як ідзе перадсьвяточны гандаль.
Сёлета найбольш распаўсюджаныя калядныя і навагоднія падарункі — гэта разнастайныя сабачкі, паколькі набліжаецца год Сабакі паводле ўсходняга календара.
(Брэх цацачных сабакаў: ) “Гаў! Гаў”
(Карэспандэнтка: ) “Наколькі ахвотна ў вас купляюць сабачак напярэдадні сьвятаў?”
(Прадавачка: ) “Нехта бярэ іх вельмі шмат, нехта — меней. Бяруць людзі, рыхтуюцца да сьвятаў”.
На сталічным рынку “Дынама” дастаткова гандлёвых месцаў з надпісамі “Распродаж”. Напрыклад, гандлярка заплечнікамі напярэдадні сьвятаў зьнізіла цэны на свой тавар удвая.
(Спадарыня: ) “Я гаспадыня. Магу і ў мінус прадаць — абы купілі. Учора пайшла ў краму цукерак купіць. Казалі, што 20% зьніжкі на шакалядныя цукеркі. Падманулі, ніякай зьніжкі няма, толькі на шакалядкі “Алёнка”. А я на свой тавар магу і 100% зьніжку зрабіць, толькі б купілі”.
Што тычыцца непасрэдна калядных і навагодніх тавараў — штучных ялінак, упрыгожваньняў ды іншага, то тут зьніжак фактычна няма. Гандляры кажуць, што гэта сэзонны тавар, і ён мусіць даваць максымальны прыбытак.
(Гандляр: ) “Зьніжкі? Мы ж стаім, і нам таксама зарабляць трэба. Робім, канечне, — калі людзі зацікаўленыя, то мы робім бясплатную дастаўку па горадзе, калі яліна вялікая. У нас самая маленькая ялінка каштуе 12 даляраў, а цана найбольшай даходзіць да 350 тысяч”.
З рынку стадыёну “Дынама” выпраўляюся ў Цэнтральную кнігарню. У аддзеле паштовак запытваюся пра паштоўкі на беларускай мове, і гандляркі скіроўваюць мяне ў аддзел беларускай кнігі — там на стэндзе я налічыла каля дваццаці паштовак на беларускай мове. Для параўнаньня — узораў расейскамоўных паштовак больш за сотню. Гаворыць гандлярка аддзелу беларускай кнігі:
(Гандлярка: ) “Вельмі шмат людзей прыходзіць і пытаецца пра паштоўкі на беларускай мове — “З днём нараджэньня”, “З Новым годам”. Яны карыстаюцца вялікім попытам”.
У сталічным ГУМе некаторыя сэкцыі прапаноўваюць зьніжкі, у асноўным на тавары беларускіх вытворцаў.
(Гандляр: ) “Цяпер у нас прадаюцца тэлевізары “Віцязь”, і на іх ідзе зьніжка 10%, яе вызначыў завод”.
Далей запытваюся ў пакупнікоў: наколькі істотныя для іх зьніжкі, якія прапануе сёлета айчынны гандаль?
(Спадарыня: ) “Я была ў сябе на рынку, і там не было заўважнага зьніжэньня коштаў”.
(Спадар: ) “Невялікія зьніжкі, хацелася б болей”.
(Спадарыня: ) “Я ў Італіі была, дык там зьніжкі вялікія, а ў нас зьніжак няма”.
Як паведаміў сёньня на прэсавай канфэрэнцыі намесьнік міністра гандлю Вячаслаў Драгун, сёлета ў перадсьвяточныя дні на шэраг тавараў будзе зьніжаная ад 5 да 60% альбо цалкам зьнятая гандлёвая нацэнка. На пытаньне Радыё Свабода, ці магчымыя зьніжкі на тавары да 50—80%, як у многіх эўрапейскіх краінах, спадар Драгун адказаў, што ўлічваючы спэцыфічнае заканадаўства ў сфэры цэнаўтварэньня, гранічная гандлёвая нацэнка складае 30%.