Ганна Соусь, Менск Супрацоўнікі міліцыі Менскага раёну наладзілі кругласутачнае патруляваньне ўрочышча Курапаты пасьля таго, як там двойчы былі ўчыненыя акты вандалізму.
Як паведаміў Радыё Свабода прадстаўнік Менскага райаддзелу міліцыі падпалкоўнік Ігар Яўсееў, міліцыянты дзяжураць у Курапатах у тры зьмены. Удзень увесь час ва ўрочышчы знаходзяцца два супрацоўнікі міліцыі, а ўначы ўвесь час дзяжурыць патрульная машына. Як запэўніў падпалкоўнік Яўсееў, супрацоўнікі міліцыі Менскага раёну зробяць усё, каб знайсьці вандалаў, якія апаганілі курапацкія памятныя знакі свастыкай і павалілі амэрыканскі мэмарыяльны знак “Ад народу ЗША народу Беларусі дзеля памяці” - гэтак званую лаву Клінтана.
Сёньня ж ва ўрочышчы Курапаты актывісткі Кансэрватыўна-Хрысьціянскай партыі БНФ Любоў Сакалоўская і Вера Ціцянкова пры дапамозе хімічных рэчываў змывалі ў пешаходным пераходзе фашыстоўскія свастыкі і надпісы “Славянскі саюз” і “За русь”.
Нагадаем, што 6 сьнежня ў Менскім райаддзеле міліцыі была заведзеная крымінальная справа па факце апаганьваньня ўсіх курапацкіх знакаў.