У Вільні прайшла акцыя салідарнасьці зь Беларусьсю (фота)

Тацяна Поклад, Вільня У Вільні Дзень салідарнасьці зь сем’ямі зьніклых палітыкаў, палітзняволенымі, незалежнымі журналістамі, ўсімі змагарамі за свабоду і дэмакратыю ў Беларусі арганізавана ладзіцца другі раз і ўжо традыцыйна пачаў называцца Дзень беларуска-літоўскай салідарнасьці.
У Літве распаўсюджваецца улётка з заклікам запальваць сьвечкі у 16-ты дзень кожнага месяцу у значных для беларусаў і літоўцаў мясьцінах, а таксама на падваконьнях сваіх дамоў. Сёньня віленчукі і госьці былі закліканыя таксама далучыцца да асабістай акцыі салідарнасьці беларускіх студэнтаў Вільні, – запаліць сьвечкі пад Вострай Брамай, прасьпяваць разам “Магутны Божа” і зайсьці у Сьвятатроіцкую царкву, што у Базыльянскіх мурах, дзе а восьмай адбылася літургія за Беларусь. Гэта ўніяцкая царква, дзе звычайна набажэнствы адбываюцца па-ўкраінску, але сёньняшняя літургія – на беларускай мове.