Эн Ліндэ камэнтуе прызначэньне выбараў на 19 сакавіка

Аляксей Дзікавіцкі, Варшава Эн Ліндэ – міжнародны сакратар кіруючай у Швэцыі сацыял-дэмакратычнай партыі, лічыць, што датэрміновыя выбары абвешчаныя дзеля таго, каб звузіць поле манэўру для аб’яднанай беларускай апазыцыі.
(Ліндэ: ) “Гэта сьведчыць аб тым, што рэжым Лукашэнкі намагаецца зрабіць усё магчымае, каб апазыцыі было значна цяжэй выйграць выбары.

Мы ведаем, што магчымасьці ў беларускай апазыцыі браць удзел у свабодных і справядлівых выбарах і так невялікія, але абвясьціўшы выбары раней, ён яшчэ больш зьменшыў шансы для аб’яднанай апазыцыі на тое, каб данесьці да людзей хоць нейкую інфармацыю.

СМІ цалкам кантралююцца ўладамі, а ў апазыцыі забіраюць нават час на тое, каб сустракацца зь людзьмі”.