Юлія Шарова, Менск Сёньня ноччу ў Менску пачала дзейнічаць забарона на продаж піва, гарэлкі і пладова-ягадных вінаў ад 23-й да 8-й гадзіны.
Са словаў начальніка адзелу гандлю й паслугаў Менгарвыканкаму Аляксандра Лукашэвіча, зьвязана гэта са зваротамі ворганаў унутраных справаў. Былі нібыта пытаньні, зьвязаныя з крымінагеннай абстаноўкай. Таму быў зладжаны маніторынг і па выніках маніторынгу прынятае рашэньне: некаторыя напоі ўначы не прадаваць.
(Лукашэвіч:) “Меркаваньні менчукоў такія: адна палова кажа, што так, трэба прадаваць. Іншая палова кажа, што трэба абмежаваць. Трэція ўвогуле лічаць, што крамы павінны працаваць у поўным рэжыме. Таму рашэньне было прынятае з улікам меркаваньняў усіх менчукоў, усіх зацікаўленых у гэтым пытаньні, і яно носіць часовы характар – да 1 сакавіка 2006 году”.
Паводле спадара Лукашэвіча, шампанскае, каньяк і вінаградныя віна можна будзе набыць, без абмежаваньняў, бо яны на крымінагенную абстаноўку істотна не ўплываюць.
На сёньня ў Менску 22 “начніка”. Апрача начных крамаў, забарона на гандаль півам, гарэлкай і танным віном распаўсюджваецца таксама на менскі вакзал: цяпер там перастануць гандляваць гэтымі напоямі ўночы. Набыць пляшку піва ў дарогу будзе немагчыма. Вынятак зрабілі для гатэляў і рэстарацыяў – там ніякіх абмежаваньняў.
Менскія чыноўнікі не былі арыгінальнымі, уводзячы абмежаваньні: у Бабруйску піва й гарэлка ўночы таксама не прадаюць. Як апавёў журналіст газэты “Бобруйский курьер” Віктар Качан, “начнікі” ў горадзе карыстаюцца папулярнасьцю й звычайныя людзі ходзяць туды ня толькі па гарэлку. Таму гэтымі захадамі змагацца з алькагалізмам і паляпшаць крымінагенную абстаноўку не выпадае.
(Качан:) Хоць зрэдку, але заходзяць у начнікі. Набываюць хто што: напрыклад, хтосьці крэмаўку, хтосьці пельмені, хтосьці кажа. Што могуць госьці прыехаць, альбо дзіця захварэе й трэба кампрэс з гарэлкі зрабіць, у начных крамах ёсьць аптэкі. І ўсе адзначаюць, што цяпер людзі будуць набываць сьпіртовыя напоі на гэтак званых “кропках”, дзе прадаюць расейскі сьпірт-сырэц.
Дарэчы, у Латвіі таксама існуюць такія абмежаваньні: у супэрмаркетах пасьля 22.00 піва вам не прададуць.