Ганна Соусь, Менск Якую падзею 2005 году вы лічыце найважнейшай? Чаго чакаеце ад новага году? На пытаньні “Свабоды” адказвае шэф-рэдактар недзяржаўнай газэты “Народная Воля” Сьвятлана Калінкіна.
(Калінкіна: ) “Ёсьць падзеі з рознымі знакамі — са знакам “плюс” і знакам “мінус”. Калі гаварыць пра падзеі са знакам “плюс”, то, на мой погляд, гэта, безумоўна, Кангрэс дэмакратычных сілаў, які адбыўся ўвосень. Як мне здаецца, галоўнае, што патрэбна дэмакратычным сілам — гэта адзінства дзеяньняў і адзінства мэты. Кангрэс, які праходзіў менавіта ў Менску, а не па-за межамі Беларусі, хаця б прадэманстраваў, што гэтае разуменьне ёсьць, і ёсьць людзі, ёсьць сілы, якія гатовыя рухацца менавіта ў гэтым кірунку.
Калі казаць пра галоўныя падзеі, але са знакам “мінус”, то, як мне здаецца, гэта ўсё ж нядаўнія падзеі — прыняцьцё паправак у Крымінальны кодэкс і ўвядзеньне ў Кодэкс артыкулу “дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь”. Гэта азначае канчатковы зварот да палітычных крымінальных справаў і да палітычнага перасьледу іншадумства”.
(Карэспандэнтка: ) “Чаго вы чакаеце ад наступнага году? Які ваш прагноз на 2006 год?”
(Калінкіна: ) “Як і ўсе мы, я, канечне, хацела б, каб у 2006 годзе нарэшце сытуацыя ў краіне выправілася, каб нарэшце гэтыя прэзыдэнцкія выбары, якія маюць адбыцца, каб яны сапраўды сталі лёсавызначальнымі, каб яны былі пераможнымі для дэмакратычных сілаў. Але мы ўсе добра разумеем, што гэта нават ня цяжка, але неверагодна цяжка зрабіць. І я думаю, што ў любым выпадку вынікі гэтых выбараў будуць мець вельмі вялікае значэньне для далейшага разьвіцьця Беларусі — нават калі дапусьціць, што Аляксандар Лукашэнка сам сабе намалюе перамогу на 120% выбаршчыкаў, якія яго падтрымалі. Гэта нейкая такая мяжа, якую краіна павінна перайсьці. І мне здаецца, што менавіта выбары стануць галоўнай падзеяй 2006 году”.
***
Рэдакцыя Радыё Свабода на старонцы форуму запрашае слухачоў і наведнікаў пакідаць свае паведамленьні і водгукі. Бягучае пытаньне: "Якія падзеі 2005 году вы лічыце найбольш важнымі?" Калі ласка, дасылайце свае думкі і адказы на старонцы svaboda.org/forum