Валер Каліноўскі, Менск З Брусэлю прыйшла навіна: Эўрапейская камісія ўхваліла абмежавальныя квоты на беларускі тэкстыль і адзеньне, якія экспартуюцца ў краіны Эўразьвязу. Як паўплывае гэта на беларускую эканоміку?
Тэкстыль і адзеньне — другі паводле аб’ёмаў артыкул беларускага экспарту ў краіны Эўразьвязу. Штогоду там прадаецца тэкстыльнай прадукцыі зь Беларусі на 110 мільёнаў эўра. Доля Эўразьвязу ў экспарце канцэрну “Беллегпрам” складае каля 40%. Мясцовыя прадпрыемствы, прыватныя фірмы і кампаніі з замежным капіталам, якія належаць да лёгкай прамысловасьці, але не ўваходзяць у “Беллегпрам”, таксама ў значнай ступені арыентаваныя на рынкі Эўразьвязу.
Гандаль беларускім тэкстылем у краінах Эўразьвязу рэгулюецца двухбаковым Пагадненьнем 1993 году, якое чатыры разы падаўжалася — у 1995, 1999, 2003 і 2004 гадах. Леташняе пагадненьне прадугледжвала павелічэньне квотаў на пастаўкі беларускага тэкстылю ў сувязі з пашырэньнем Эўразьвязу, у які летась увайшлі традыцыйныя беларускія гандлёвыя партнэры. На думку беларускага эканаміста Леаніда Заікі, гэта быў толькі пераходны пэрыяд:
(Заіка: ) “Такі пераходны пэрыяд пашырэньня квотаў завяршаецца, і натуральна, што Эўразьвяз прымяняе больш жорсткія захады дзеля абмежаваньня ўвозу тэкстылю, бо гэта працоўныя месцы ў самой Эўропе, у той жа Партугаліі, Гішпаніі, Італіі і Грэцыі, дзе лёгкая прамысловасьць губляе працоўныя месцы”.
Спадар Заіка мяркуе, што гэты выклік для Беларусі мае стратэгічнае значэньне:
(Заіка: ) “Тэкстыльная прамысловасьць — гэта і Кітай, і Індыя, Пакістан, Маляйзія… Мы павінны для сябе зразумець, ці трэба нам пакідаць у такім аб’ёме нашую лёгкую прамысловасьць”.
Спадар Заіка мяркуе, што ва ўмовах сучаснага рынку ёсьць пэрспэктыва ў невялікіх і больш мабільных кампаніяў, якія шыюць моднае адзеньне, а не ў вялікіх швейных фабрык, дзе працуюць 2—3 тысячы чалавек. Леанід Заіка зазначае, што Беларусь пачала прайграваць нават свой уласны рынак кітайскім ды іншым вытворцам адзеньня. Такім чынам, на думку спадара Заікі, перш за ўсё ад абмежавальных захадаў могуць пацярпець буйныя беларускія прадпрыемствы лёгкай прамысловасьці, але куды большую небясьпеку, чым абмежавальныя захады Эўразьвязу, для іх уяўляе масавы імпарт з Турцыі і Кітаю.
У канцэрне “Беллегпрам” і МЗС Беларусі пакуль не камэнтуюць сытуацыі, якая складваецца ў перамовах з Эўразьвязам наконт квотаў на тэкстыль ды наконт магчымых наступстваў.
17 жніўня гэтага году Эўрапейская камісія ўхваліла рашэньне, згодна зь якім, праз паўгоду можа быць распачата працэдура выдаленьня Беларусі з Генэральнай сыстэмы прэфэрэнцыяў Эўразьвязу, што прывядзе да страты тарыфных зьніжак на імпарт беларускіх тавараў у краіны Эўразьвязу і будзе каштаваць Беларусі каля 300 мільёнаў эўра. Эўракамісія настойвае на тым, каб Беларусь — як сябра Міжнароднай арганізацыі працы — выконвала стандарты і рэкамэндацыі гэтай арганізацыі адносна свабоды прафсаюзаў.