Ігар Карней, Менск Беларуская Фэдэрацыя футболу назвала галоўнага вінаватага за няўдачы нацыянальнай каманды цягам адборачнагу цыклю Чэмпіянату сьвету-2006. Галоўны трэнэр зборнай Беларусі Анатоль Байдачны адпраўлены ў адстаўку з фармулёўкай “за трэнэрскія памылкі”. Кіраваць зборнай на пераходны пэрыяд прызначаны памочнік Байдачнага ў трэнэрскім штабе Юры Курненін. Былы настаўнік беларусаў заявіў нашаму карэспандэнту, што расцэньвае рашэньне фэдэрацыі як “плявок у твар”.
Сам Анатоль Байдачны падчас вынясеньня “вэрдыкту” на паседжаньні Беларускай Фэдэрацыі футболу не прысутнічаў. Кажа, што, перадусім, не хацеў ставіць у няёмкае становішча калегаў.
(Байдачны: ) “А навошта? Прыходзіць, бянтэжыць людзей, каб тыя вочы ў падлогу апускалі? Там жа ўсё роўна агульны “одобрям-с” быў заплянаваны”.
Не было на справаздачнай канфэрэнцыі і Аляксандра Лукашэнкі, які ня раз крытыкаваў гульню зборнай. Анатоль Байдачны перакананы, што пасьля гэтага кіраўніку фэдэрацыі Генадзю Нявыгласу засталося толькі рэалізаваць на практыцы старую формулу: перамагае каманда, прайграе — трэнэр.
(Байдачны: ) “Канечне, так і ёсьць, я з гэтым цалкам згодзен. Хоць не разумею, што я зрабіў дрэннага. Я вярнуў гледачоў на стадыёны, прымусіў гуляць па-новаму ў футбол зборную, падняў яе рэйтынг да рэкорднага 59 месца. Нашую зборную пачалі ў Эўропе паважаць! Для мяне асабіста гэта ўвогуле незразумела. Адным словам, плюнулі ў твар”.
У часе нарады ні разу ня згадвалася прозьвішча Ёзэфа Хаванца. А менавіта на гэтага чэскага спэцыяліста ўскладалі надзеі спартовыя кіраўнікі, удакладняючы, што той гатовы працаваць за “невялікія грошы”. Гіпатэтычна прыезд Хаванца яшчэ магчымы: кантракт з расейскай “Кубаньню” ў яго заканчваецца 31 сьнежня, тады як заўчаснае скасаваньне дамовы цягне штрафныя санкцыі.
(Байдачны: ) “Добры спэцыяліст за “невялікія грошы” працаваць сюды не паедзе. Вы толькі ўявіце адмыслоўца, які будзе працаваць бясплатна! Добры спэцыяліст і за вялікія грошы ня будзе працаваць тут; ён жа ня будзе падстаўляць сваё імя. Я прыклад прывяду: прыехаў француз Ле Гуэн у маскоўскі “Лякаматыў”. Там шыкоўная база, шыкоўны стадыён. Не сумняюся, што яму прапанавалі вялізныя грошы. Але ён ня стаў працаваць. Тое ж і тут. Калі замежнік прыедзе, то з шэрагу другарадных, шырспажыву. Затое замежнік. Мы ж прызвычаіліся шукаць прарокаў на баку, а не ў сябе”.
Сябе Анатоль Байдачны бязь лішняй сьціпласьці называе высокаклясным спэцыялістам, а працу ў зборнай — найлепшым трэнэрскім досьведам.
(Байдачны: ) “Я сябе лічу клясным спэцыялістам. Я выйграваў Чэмпіянат Азіі — гэта, паверце, ня проста зрабіць. І зборную зрабіў. Мне няма ў чым сябе папракнуць. Гэта быў найлепшы трэнэрскі пэрыяд у маёй кар’еры — мне супрацьстаялі моцныя зборныя, добрыя спэцыялісты. Страціўшы ўвесь асноўны склад, мы нават другім складам удала гулялі, паказвалі добры футбол. І што б на мой адрас ні казалі, як бы ў мой бок ні плявалі, у мяне ёсьць уласная ацэнка сваіх дзеяньняў. Мне саромецца няма за што”.
Анатоль Байдачны пакуль ня ведае, чым будзе займацца. Але перакананы, што ягоныя майстэрства і практыка будуць запатрабаваныя.
(Байдачны: ) “Ведаеце, сёньня, па сутнасьці, толькі першы дзень пасьля адстаўкі. Але я не з катэгорыі трэнэраў, якія хваляцца: маўляў, не пасьпелі зьняць з пасады, а ўжо дваццаць прапановаў прыйшло. Была прапанова ў нядзелю а восьмай раніцы, але яе адхіліў. Не перабольшу: шмат каму шкада, што прынятае такое рашэньне. Тэлефануюць людзі, лісты пішуць. Але што зробіш?”
На люты наступнага году заплянаваны выканкам Беларускай Фэдэрацыі футболу, у часе якога будзе прынятае канчатковае рашэньне наконт кандыдатуры галоўнага трэнэра зборнай Беларусі.