Аляксей Дзікавіцкі, Варшава У суботу ўвечары беларускія памежнікі не пусьцілі ў Беларусь здымачную групу Польскага грамадзкага тэлебачаньня. Памежнікі не патлумачылі прычын адмовы.
Журналістка Польскага грамадзкага тэлебачаньня Агнешка Рамашэўска накіроўвалася ў Менск разам з апэратарам і кіроўцам, каб адкрыць там сталае бюро тэлебачаньня. Рамашэўска мела ўсе неабходныя дакумэнты – сапраўдную візу і акрэдытацыю МЗС Беларусі.
Аднак, нягледзячы на гэта, памежнікі зь пераходу Кузьніца – Брузгі пратрымалі пашпарты палякаў паўтары гадзіны, а потым заявілі, што Агнешка Рамашэўска ня можа ўехаць на тэрыторыю Беларусі, а два яе супрацоўнікі – могуць. Пасьля гэтага Рамашэўска накіравалася ў Варшаву, разам зь ёй адправіліся апэратар і кіроўца – яны вырашылі ня ехаць у Беларусь без журналісткі.
(Рамашэўска: ) “Мне не патлумачылі прычын адмовы. Напачатку памежнік паставіў у пашпарт пячатку, якая дазваляе ўезд у Беларусь, аднак потым гэтую пячатку ануляваў, параіўшы зьвяртацца па тлумачэньні ў беларускае консульства ў Польшчы”.
Паводле словаў спадарыні Рамашэўскай, яна мае намер абскардзіць рашэньне памежнікаў і будзе спрабаваць ізноў уехаць у Беларусь.
Агнешку Рамашэўску ўпершыню не ўпусьцілі ў Беларусь, але яшчэ раней, калі яна сярод іншага перадавала матэрыялы аб сытуацыі вакол Саюзу палякаў Беларусі. Беларускія спэцслужбы спрабавалі перашкаджаць ёй – адабраць каcэту са зьнятымі матэрыяламі; невядомыя пракалолі колы ў аўтамабілі здымачнай групы Польскага тэлебачаньня.
У жніўні беларускія ўлады не пусьцілі ў Беларусь Рамана Варшыцкага зь беластоцкай філіі Польскага тэлебачаньня, які працаваў у Беларусі ў якасьці апэратара з Агнешкай Рамашэўскай; у журналіста той самай філіі Міколы Ваўранюка гарадзенскія памежнікі адабралі зьнятыя ў Беларусі касэты. Варта нагадаць, што дзесяць дзён таму Польскае тэлебачаньне пачало рабіць беларускія субтытры для галоўнага выпуску вечаровых навінаў. Прадстаўнікі тэлебачаньня патлумачылі нашаму радыё, што хочуць даць беларусам магчымасьць мець доступ да свабоднай і незалежнай інфармацыі.