Эўразьвяз пазбаўляе Беларусь прэфэрэнцыяў у гандлі тэкстылем

Алена Струвэ, Менск Рашэньне адносна гандлёвых абмежаваньняў Беларусі прынятае сёньня ў Брусэлі. Паведамляецца, што Эўракамісія накладае жорсткія квоты на экспарт беларускага адзеньня і тэкстылю ў краіны Эўрапейскага Зьвязу.
Як лічыць беларускі эканамічны экспэрт Леанід Заіка, з пазбаўленьнем краіны адпаведных гандлёвых прывілеяў, праблемы, найперш, зьявяцца ў пэўных буйных беларускіх прадпрыемстваў.

Дагэтуль прэфэрэнцыяў у гандлі з краінамі ЭЗ была пазбаўленая толькі адна краіна — Бірма. Падставай для гэтага стала выкарыстаньне там прымусовай дзіцячай працы. Як мяркуюць назіральнікі, ініцыятыву Эўракамісіі ў дачыненьні да Беларусі ў любым выпадку трэба разглядаць як чарговы ўдар па іміджы беларускай дзяржавы ў Эўропе.