Леанід Дранько-Майсюк, Менск Новая перадача сэрыі "Магія мовы".
Гэты выраз адпавядае вядомай расейскай прымаўцы хлопот полон рот. Тут цікава тое, што ў нашай народнай традыцыі кош, а ў расейскай традыцыі рот выступаюць як блізказначныя рэчы, як агульнае, як нейкая ёмістасьць, у якой зьмяшчаецца нешта тое непатрэбнае, без чаго добра было б наагул абысьціся.
Згаданыя лексэмы менавіта ў такім сэнсавым кантэксьце сьведчаць і пра псыхалягічную адменнасьць нашай традыцыі ад расейскай. Адменнасьць гэтая палягае ў тым, што ў нас, трэба думаць, клопату ўсё ж такі больш.
Маштабы ж каша і рота несупастаўныя! Нават самы малы кош заўсёды большы за самы вялікі рот! Варта зьвярнуць увагу і на танальнасьць, на ўласьцівую кожнаму выслоўю сваю нацыянальную музыку. Хлопот полон рот – гучыць неяк бесклапотна, па-пушкінску лёгка, нават сьвяточна. І адразу ж чуецца яна, непазбыўная нашая родная адраджэнская журба, калі, акідваючы абавязкова сумным позіркам свае бліжэйшыя і далейшыя дні, мы ці ня з болем у сэрцы кажам: “Клопату ў кош не забраць!”
Магія мовы: архіў 2005 (1-ы квартал) Магія мовы: архіў 2005 (2-і квартал) Магія мовы: архіў 2005 (3-і квартал)