Алена Струвэ, Менск Куба, ЗША, Нямеччына: агляд матэрыялаў замежнага друку датычна беларускіх падзеяў.
Куба зацікаўленая ў разьвіцьці дачыненьняў зь Беларусьсю і мае самыя найвялікшыя сымпатыі да гэтае краіны, сказаў у Гаване ў часе сустрэчы з намесьнікам міністра беларускага МЗС Віктарам Гайсёнкам кіраўнік кубінскага замежнапалітычнага ведамства Фэліпэ Пэрэс Роке. Спадар Гайсёнак прыбыў у Гавану з рабочым візытам і прабудзе на Кубе да пятніцы, падае кубінскае выданьне Prensa Latina.
Паводле кубінскіх мэдыяў, у часе сустрэчы абодва бакі назвалі станоўчай дынаміку двухбаковых дачыненьняў і абмяняліся меркаваньнямі адносна рэфармаваньня ААН ды "ажыўленьня працы ў Руху недалучэньня". Нагадаю, што абедзьве краіны зьяўляюцца ўдзельнікамі гэтай арганізацыі руху, а з студзеня наступнага году Куба нават будзе ў ёй старшынстваваць.
Паводле Prensa Latina, Беларусь як сапраўдны сябар кубінскага народу актыўна і пасьлядоўна крытыкуе блякаду Вашынгтону ў дачыненьні да “вострава Свабоды”, падтрымлівае Кубу на розных міжнародных форумах.
Мяркуецца, што адной з формаў "ажыўленьня працы руху недалучэньня" можа стаць стварэньне адмысловага Інтэрнэт-сайту на ангельскай мове, на якім можна зьмяшчаць альтэрнатыўную заходняй інфармацыю пра жыцьцё ў краінах недалучэньня.
Нямецкі вэб-сайт telepolis.de зьмясьціў нататкі экспэрта Вольфа-Дытэра Рота адносна магчымасьцяў цэнзуры ў Інтэрнэце. Паводле аўтара, хуткім часам у Беларусі будзе існаваць выключна фільтраваны Інтэрнэт. Як мяркуе аўтар, праграмныя сыстэмы па адсочваньні інфармацыі могуць быць закупленыя альбо ў арабскіх краінах, альбо ў Кітаі. Першым належаць найлепшыя распрацоўкі па кантролі зьместу ў гэтак званым малым маштабе – фільтраваньне і блякаваньне інфармацыі антымусульманскага ці парнаграфічнага зьместу.
Што да Кітая, то тут, паводле нямецкага экспэрта, дзейнічае самая эфэктыўная сыстэма глябальнай цэнзуры. Як піша telepolis.de, у Беларусі, дзе існуе манапольны дзяржаўны Інтэрнэт-правайдар, даволі лёгка ўстанавіць праграму глябальнага кантролю.
У ЗША арыштаваны 29-гадовы Томас Мілер, настаўнік матэматыкі адной з чыкагскіх школаў, піша “Сhicago Tribune”. У сакавіку 2003 Мілер набыў крэдытную картку кампаніі RegPay. Паводле інфармацыі ФБР, уладальнікі гэтых плястыкавых картак выкарыстоўваюць іх для доступу на Інтэрнэт-сайты, дзе друкуюцца акты сэксуальнага вычварэнцтва над дзецьмі.
Складаную сыстэму абслугоўваньня порнасайтаў распрацавалі беларускія кампутаршчыкі. Іхная служба месьцілася ў Менску і займалася рэгістрацыяй кліентаў (пераважна амэрыканскіх), аказвала пасярэдніцкія паслугі паміж ўладарамі порнасайтаў і банкамі, арганізоўвала фінансавыя разьлікі кліентаў і гэтак далей. У многіх сьледчых матэрыялах гэтая гучная скандальная справа так і называецца "менскай", піша, чыкаскае выданьне. Паводле “Сhicago Tribune”, у мінулым месяцы у Ілінойсе быў асуджаны на пяць год таксама аматар дзіцячага порна, лекар-пэдыятар Марк Уотман.