Радыё Свабода У лістападзе Аляксадар Лукашэнка двойчы ў сваіх выступах зьвяртаўся да гісторыі Вялікага Княства Літоўскага — падчас сустрэчы са студэнтамі Магілёўскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту і на спатканьні з расейскімі журналістамі. Пракамэнтаваць выказваньні кіраўніка краіны мы папрасілі гісторыка Алеся Краўцэвіча, які абараніў доктарскую дысэртацыю па палітычнай гісторыі ВКЛ.
(Міхась Скобла: ) “Алесь, пачнем з выступу Аляксандра Лукашэнкі ў Магілёве. Вось як падае яго газэта “Комсомольская правда в Беларуси” за 24 лістапада гэтага году: “Прыхільнікі даўніны на поўным сур’ёзе гавораць пра Вялікае Княства Літоўскае і маўчаць аб прыгнечаным залежным становішчы беларусаў, якое было ў тым несамастойным сярэднявечным княстве. Гэта ненавісьнікі беларускага народу”.
(Алесь Краўцэвіч: ) “Цяжка назваць гэтую дзяржаву несамастойнай, асабліва да Люблінскай уніі 1569 году ці да канфэдэрацыі ВКЛ з Польскім Каралеўствам. Ад моманту свайго ўзьнікненьня і асабліва ў 14—15 стагодзьдзях гэта была адна з найбуйнейшых дзяржаваў ва Ўсходняй Эўропе. У 15 стагодзьдзі Маскоўскае княства было зусім невялікай дзяржавай, існавалі невялікія па тэрыторыі Інфляндзкі, Лівонскі й Тэўтонскі ордэны, раздробленае Польскае Каралеўства, якое тады толькі пачало яднацца ў адну дзяржаву, але нават і аб’яднанае было ў тры разы меншае за ВКЛ. Існавалі татарскія дзяржавы, у стэпе, раздробленыя — Крымскае ханства, Вялікая Арда.
Так што ВКЛ было самай вялікай дзяржавай, якая дамінавала і вызначала палітыку ва ўсходнеэўрапейскім рэгіёне цягам 14—15 стагодзьдзяў. Дзяржава гэтая мела ўласны ўрад, уласную адміністрацыйную сыстэму, грошы, войска, законы — Статут Вялікага Княства Літоўскага ахвотна выкарыстоўваўся і ў польскім заканадаўстве”.
(Скобла: ) “А як быць зь цьверджаньнем наконт “прыгнечаных беларусаў”? Хто іх прыгнятаў?”
(Краўцэвіч: ) “Гэтае выказваньне я ўспрымаю як непаразуменьне.
Калі б не было Вялікага Княства Літоўскага, сёньня не існавала б прэзыдэнта Лукашэнкі. Вось гістарычныя факты.
Нават савецкія падручнікі прызнавалі, што беларусы як народ сфармаваліся ў 14—17 стагодзьдзях — гэта значыць, якраз тады, калі яны былі ў складзе Вялікага Княства Літоўскага. Дзяржава гэтая ўтварылася на гістарычнай Літве — на Панямоньні, у Наваградчыне і Гарадзеншчыне ў сярэдзіне 13 стагодзьдзя са сталіцай у Наваградку. Дзяржаўнай мовай была беларуская (старабеларуская). Значыць, і па тэрыторыі, і па культуры гэта не чужая беларусам, а свая дзяржава". (Чытаць далей)