Іна Студзінская, Менск Ці сапраўды беларускія лекары павінны атрымліваць дазвол на замежныя кантакты і паездкі ад свайго кіраўніцтва?Паводле інфармацыі саміх лекараў, кіраўніцтва мэдычных установаў атрымала ад міністэрства аховы здароўя дакумэнт, які рэкамэндуе абмежаваць замежныя кантакты і паездкі пэрсаналу.
Некаторыя беларускія мэдыкі ўжо сутыкнуліся з гэтай праблемай. Перад плянаванай у пачатку сьнежня паездкай у Варшаву на міжнародную канфэрэнцыю па праблемах СНІДу некалькі беларускіх інфэкцыяністаў не змаглі выехаць за мяжу афіцыйна. Начальства не дало ім камандзіровак. 19 чалавек выехалі, узяўшы кароткачасовыя адпачынкі.
Падрабязнасьці слухайце ў эфіры і чытайце пазьней на нашым сайце.
Падрабязнасьці слухайце ў эфіры і чытайце пазьней на нашым сайце.