Вінцэсь Мудроў, Полацак Апошнім часам ці малую актуальнасьць набыла праблема рамонту і утрыманьня ў належным стане школьных будынкаў. Многія зь іх патрабуюць сур’ёзнага рамонту, між тым зь бюджэту на гэтыя мэты выдаткоўваюцца мізэрныя сродкі. У такой сытуацыі школьныя адміністрацыі вымушаныя задзейнічаць грошы бацькоў, чые дзеці вучацца ў школе. Сумы бацькоўскіх складак пры гэтым штогоду павялічваюцца і набываюць характар пабораў.
Адразу хачу адцеміць, што паборы з бацькоў – зьява паўсюдная, і Полацак у гэтым пляне глядзіцца ня горш і ня лепш ад астатніх гарадоў. Трэба сказаць таксама, што праблемы з фінансаваньнем рамонту школьных будынкаў былі і за савецкім часам. Тады яны вырашалася з дапамогаю так званых шэфаў. Школу загадным чынам прымацоўвалі да нейкага прамысловага прадпрыемства ці багатай установы, і тыя дапамагалі грашыма і будматэрыяламі. Сёньняшняе заканадаўства практычна не дазваляе прадпрыемствам аказваць такую дапамогу, таму адміністрацыі школ вымушаныя шукаць неабходныя сродкі ў кішэнях бацькоў, чые дзеці вучацца ў школах. Пры гэтым вызначана сума грашовых складак, якія бацькі мусяць штогоду здаваць. Фармальна гэта робіцца з ініцыятывы бацькоўскіх камітэтаў і нібыта на добраахвотнай аснове. Хаця, пачуўшы словы “добраахвотны”, слухачы, відавочна, гіранічна пасьміхнуцца. Вось што сказала мне маці трох дзяцей, якія вучацца ў 9-й сярэдняй школе гораду Полацку.
(Маці:) “Фактычна штогоду, абавязковым парадкам, з бацькоў школьнікаў зьбіраюць грошы на рамонт клясаў і набыцьцё мэблі. Сёлета сума складак складае 25 тысячаў рублёў. Я адна выхоўваю трох дзяцей і для мяне гэта значная сума. Таму даводзіцца эканоміць, каб яе выплаціць”.
У кожнай школе, зыходзячы з патрэбаў, вызначаюць свой памер складак. Маёй суразмоўніцы яшчэ пашанцавала, бо ў іншых школах бацькі ўносяць і 30, і 40, і 50, і болей тысячаў. Прычым, сумы штогоду растуць. Да таго ж, бацькам даводзіцца, праўда, гэта не ва ўсіх школах, зьбіраць грошы і на рамонт клясаў, дзе займаюцца іхныя дзеці, і непасрэдна браць удзел у рамонтных працах. Мая суразмоўніца працягвае:
(Маці:) “Бацькі непасрэдна рамантуюць клясы. Сёлета, напрыклад, абабілі вагонкаю сьцены, паклеілі шпалеры, пафарбавалі столь, вокны; набылі мэблю”.
Я папрасіў пракамэнтаваць сытуацыю начальніка Полацкага гарадзкога аддзелу адукацыі Віктара Матуса і пачуў наступнае:
(Матус:) “У школах ёсьць адпрацаваная схема: у выпадку, калі апякунская рада, бацькі, жадаюць добраахвотным чынам дапамагчы школе, яны зьбіраюць грошы. Грошы ідуць на рахунак, і працы па рамонту школы ажыцьцяўляюцца па безнаяўным разьліку. Гэта ўсё кантралюецца. Бацькі, калі яны ў стане гэта зрабіць, могуць і самі прыйсьці ў ашчадбанк і перавесьці грошы на школу, аформіўшы ўсё гэта як добраахвотнае ахвяраваньне”.
Спадар Матус паведаміў, што ён на сваёй пасадзе год, і за гэты час не было аніводнага нараканьня з прычыны збору бацькоўскіх грошай. Бацькі, аднак, зь якімі я размаўляў, наракаюць на іншае. На тое, што ўсе ціха сядзяць у сваіх крэслах: дырэктары школаў не дамагаюцца выдаткаваньня патрэбных сродкаў ад аддзелаў адукацыі, тыя ў сваю чаргу не дамагаюцца таго ж ад міністэрства, а міністэрства адукацыі не патрабуе ад ураду й парлямэнту адпаведных бюджэтных асыгнаваньняў.