Ангела Мэркель і Кандаліза Райс абмяркоўвалі і беларускае пытаньне

Алена Струвэ, Менск Сёньня ў Бэрліне часе першай сустрэчы паміж Бундэсканцлерам ФРН Ангелай Мэркель і Дзяржсакратаром ЗША Кандалізай Райс была агучаная і беларуская тэма.
Як перадаюць нямецкія інфармацыйныя агенцтвы, абодва бакі былі аднадушныя ў тым, што Нямеччына і ЗША зьяўляюцца блізкімі партнэрамі ў шырокім сэнсе слова – як у пытаньнях эканамічнай, так і палітычнай каапэрацыі.

Як заявіла Кандаліза Райс, адбыліся вельмі інтэнсіўныя дыскусіі што тычыць пытаньняў мірнага працэсу на Блізкім Усходзе, эўрапейскага суседзтва і сытуацыі ў Беларусі.

Падрабязнасьці слухайце ў эфіры і чытайце пазьней на нашым сайце.