Алена Струвэ, Менск У сталіцы Славеніі сёньня завяршае працу двухдзённы саміт Рады міністраў замежных справаў АБСЭ. У сустрэчы бяруць удзел прадстаўнікі 55 краінаў, Беларусь ў Любляне прадстаўляе намесьнік міністра замежных справаў Аляксандар Міхневіч.
У панядзелак у Любляне прадстаўнікі Эўразьвязу заклікалі сябраў АБСЭ - Беларусь, Узбэкістан і Туркмэністан выконваць свае абавязацельствы ў галіне правоў чалавека. У сваю чаргу, разам з Расеяй прадстаўнікі гэтых краінаў скрытыкавалі працу заходніх назіральнікаў на выбарах у былых постсавецкіх краінах. Было выказана нямала прэтэнзіяў адносна таго, што прадстаўнікі ЭЗ і АБСЭ, назіраючы за выбарамі, дзейнічаюць бязладна. Як заявіла Wiеner Zeitung кіраўніца МЗС Аўстрыі Урзуля Пласьнік, цягам бліжэйшых шасьці месяцаў яе краіна як чарговы старшыня ЭЗ і АБСЭ будзе імкнуцца зрабіць усё магчымае дзеля паразуменьня і супрацоўніцтва паміж гэтымі абедзьвюма арганізацыямі.
Тым часам колішні кіраўнік місіі АБСЭ ў Менску Ганс-Георг Вік у сваім артыкуле “Недахопы ЭЗ як вартаўніка дэмакратыі”, зьмешчаным у аўстрыйскай DiePresse, папярэджвае Брусэль пра трагічныя наступствы цеснай каапэрацыі з Масквой ў пытаньні падтрымкі дэмакратыі ў Беларусі. “З даўняга часу, піша Ганс-Георг Вік, Эўропа абяцае падтрымку беларускай грамадзянскай супольнасьці ў барацьбе супраць рэжыму Лукашэнкі, аднак гэтага абяцаньня не выконвае. З даўняга часу, працягвае нямецкі дыплямат, Эўразьвяз патрабуе ад Лукашэнкі выкананьня эўрапейскіх стандартаў , але дарэмна…”
Нягледзячы на рэкамэндацыі Брусэля прызначыць упаўнаважанага па Беларусі, які б адказваў за дыялёг паміж ЭЗ, міжнароднымі арганізацыямі і беларускай дэмакратычнай апазыцыяй, гэты ўпаўнаважаны так і не прызначаны. Хаця падобны крок мог бы стаць сур’ёзным палітычным сыгналем для афіцыйнага Менску. “Чаму гэты ды іншыя крокі так і ня зробленыя ?”- задаецца пытаньнем колішні кіраўнік місіі АБСЭ ў Менску. Як мяркуе Ганс-Георг Вік, справа ня ў тым, што Эўразьвязу не хапае грунтоўных ведаў у галіне беларускай палітычнай сытуацыі. Такія веды ёсьць. Магчыма, ЭЗ не хапае рашучасьці і адчуваньня адказнасьці за горкі лёс прыгнечанага беларускага народу. Магчыма, Брусэль занадта спадзяецца на каапэрацыю з Масквой у падтрымцы дэмакратычных працэсаў у Беларусі. Гэта было б глупствам. Магчыма, ЭЗ паабяцаў расейцам заняць прывіліяваную пасаду ў Менску? Гэта было б ракавой і недаравальнай памылкай для ЭЗ як для абаронцы агульных каштоўнасьцяў і дэмакратыі ў Эўропе і гэта адбілася б на агульным даверы да ЭЗ”, піша ў сваім артыкуле на старонках аўстрыйскай DiePresse Ган-Георг Вік.
Шэраг выданьняў прысьвяцілі свае артыкулы Аляксандру Мілінкевічу – адзінаму кандыдату ад беларускай апазыцыі на будучых прэзыдэнцкіх выбарах. “Мы хочам жыць у іншай Беларусі. Калі маючыя адбыцца прэзыдэнцкія выбары будуць сфальсыфікаваныя, мы выйдзем на вуліцы. Прычым рэвалюцыю ў гэтым выпадку зьініцыююць улады, а ня мы”, -- цытуе словы Мілінкевіча аўстрыйскі Der Standard. Нямецкае выданьне Berliner Umschau і Інтэрнэт-рэсурс rbi-aktuell-de зьмясьцілі нарыс пра Мілінкевіча, аўтарам якога ёсьць расейскі журналіст Аляксей Макаркін. “Многія прыхільнікі Мілінкевіча называюць яго “беларускім Гавэлам”. Тым часам, піша аўтар нататкаў, гэта хутчэй “беларускі Каштуніца”. Падобна сэрбскаму прафэсару права беларускі прафэсар фізыкі таксама быў амаль невядомым у сябе на радзіме да выбараў. ”Ёсьць надзея, што ў выніку перамогі Мілінкевіч возьме курс на ЭЗ. Сам апазыцыйны лідэр ня мае нейкіх ілюзіяў адносна хуткага ўступу Беларусі ў агульнае эўрапейскае супольніцтва. Як лічыць Мілінкевіч, падобную задачу будуць выконваць ягоныя ўнукі”, піша аўтар.