Галіна Абакунчык, Менск Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі ўчора пачала апытаньне грамадзкай думкі адносна супрацоўнікаў міліцыі. З гэтай мэтай адмысловая камісія правядзе шэраг сустрэчаў з грамадзкасьцю. Як да працы праваахоўных органаў ставяцца мінакі на вуліцах Менску?
(Карэспандэнтка: ) “Якія заўвагі супрацоўнікам праваахоўных органаў выказалі бы вы? Як бы вы іхнюю работу ацанілі?”
(Юнак: ) “Бывае, стаіш і нічога ня робіш, а патрулі распачынаюць праверку й гэта не падабаецца”.
(Спадарыня: ) “Яны не паважаюць людзей. З вышыні да людзей ставяцца, бо бескультурныя”.
(Юнак: ) “Калі ў іх канец месяца, а плян ня выкананы, яны затрымліваюць усіх запар і беспадстаўна. А тады адпускаюць, а транспарт ужо ня ходзіць, то няхай тады дадому вязуць...”
(Юначка: ) “У мяне ўсё добра. Можа хто меў дачыненьні й мае нейкія факты, а мне спатыкацца зь нейкімі праблемамі не даводзілася”.
Гаварылі мінакі на вуліцах Менску. Тыя людзі, хто дачыняўся з міліцыянтамі, часта выказваюцца не на карыць іхнага прафэсіяналізму й маральных якасьцяў. Мікіта Сасім быў зьбіты міліцыянтамі й зьняволены за ўдзел у апазыцыйнымі мітынгу:
(Сасім: ) “Вельмі многія людзі там самі сур”ёзна парушаюць закон, элемэнтарна падманваючы, пішучы ў рапартах тое, чаго ніколі не было. Наколькі мне вядома, гэтак затым распачынаюць многія крымінальныя справы. Да таго ж там ужо звыклыя рэчы, калі людзей зьбіваюць проста ні за што. Да прыкладу, я не рабіў нічога такога, за што можна было б ужываць супраць мяне сілу ці нейкія спэцсродкі. Тым ня менш, у верасьні я быў шпіталізаваны са страсеньнем мазгоў ў зьвязку з тым, што я быў зьбіты супрацоўнікамі міліцыі. У мяне часта пачала моцна балець галава й зараз я знаходжуся ў шпіталі на абсьледаваньні”.
Пракамэнтаваць гэты й іншыя выпадкі гвалту над грамадзянамі з боку супрацоўнікаў міліцыі, кіраўнік прэсавай службы МУС Віталь Грынкевіч адмовіўся. А намесьнік старшыні Беларускага хэльсынскага камітэту Алег Гулак падкрэсьліў: грубасьць, жорсткасьць і катаваньне грамадзянаў з боку міліцыі вельмі распаўсюджаная зьява ў Беларусі.
(Гулак: ) “Можна пра гэта ня толькі гаварыць, а даказваць тымі зваротамі грамадзянаў, якія сьведчаць пра факты катаваньняў і жорсткага абыходжаньня з грамадзянамі вінаватымі й невінаватымі. Гэта пашыраная практыка і, на жаль, вельмі рэдка ўдаецца прыцягнуць да адказнасьці вінаватых, бо ў міліцыі дзейнічае карпаратыўная абарона “пагонных” інтарэсаў. І не зважаючы на тое, што з высокіх трыбунаў гаворыцца, што гэтак не павінна быць і гэта выкараняецца, але сыстэма пабудаваная так, што яна правакуе супрацоўнікаў міліцыі на гэткія дзеяньні. На побытавым узроўні яшчэ можна неяк абараніцца, але калі катаваньні адбываюцца адносна палітычных апанэнтаў, то я яшчэ ня памятаю выпадку, калі нехта здолеў абараніць свае правы”.