Зьміцер Падбярэскі, Менск (эфір 3 сьнежня) Новая перадача сэрыі “Па-за тактам”.
(Зьміцер Падбярэскі: ) “Шмат было спрэчак вакол пытаньня, ці існуе ў Беларусі музычны шоў-бізнэс. Для мяне асабіста гэтае пытаньне вырашаецца даволі проста: паколькі існуюць калектывы і выканаўцы, якія хоць бы час ад часу даюць канцэрты, выдаюць дыскі, пра іх піша прэса, яны гучаць у эфіры, значыць, беларускі музычны шоў-бізнэс існуе. Ня будзем пры гэтым, праўду кажучы, абмяркоўваць ягоную разьвітасьць і спэцыфіку. Гэта тэма асобнай гаворкі. Аднак мушу адзначыць такую вось рэальнасьць: апошнім часам цікавасьць публікі да творчасьці айчынных выканаўцаў яўна павысілася. Канцэрты беларускіх выканаўцаў зь ліку тых, каму дазволена даваць тыя канцэрты, зьбіраюць часам поўныя залі.
На працягу кастрычніка-лістапада менская група “J-Морс” зрабіла даволі значны тур па Беларусі, які распачаўся аншлягам у канцэртнай залі “Менск” і пазьней суправаджаўся таксама практычна аншлягамі ў іншых гарадах. Мяне вельмі цікавіла, як самі ўдзельнікі калектыву ацэньваюць такую сытуацыю, што яны наагул думаюць пра стан айчыннага шоў-бізнэсу. У нашай студыі — галоўныя дзейныя асобы групы “J-Морс”: вакаліст і аўтар многіх песьняў Уладзімер Пугач і гітарыст, падазраю, прыхаваны такі ідэоляг калектыву Раман Арлоў. Дзень добры вам! Дык што, сапраўды апошні час вы так запатрабаваныя, што сродкі масавай інфармацыі літаральна рвуць вас на кавалкі?”
(Раман Арлоў: ) “Сапраўды, існуе нейкі попыт на нас у якасьці інфармацыйнай нагоды”.
(Уладзімер Пугач: ) “Усё залежыць, мне здаецца, шмат у чым ад плянаў самога калектыву, таму што калі мы нешта робім, значыць, прыцягваем да сябе ўвагу. А вось калі мы нічога ня робім, дык, безумоўна, намі цікавяцца менш”.
(Падбярэскі: ) “Прызнайцеся, ці чакалі вы таго, што ваш айчынны тур будзе суправаджацца такім ажыятажам з боку слухачоў?”
(Пугач: ) “Шчыра кажучы, мы шмат чаго не чакалі, мы хваляваліся, ці адбудзецца гэты тур наагул, і да апошняга моманту не былі ўпэўненыя, як усё пройдзе. Калі мы прыехалі ўжо на наступны дзень па канцэрце ў канцэртнай залі “Менск” у Берасьце і ўбачылі там аншляг, зрабілася спакайней, і, напэўна, праехаўшы ўсе гэтыя гарады, мы бачылі ва ўсіх залях ня менш за 70% запоўненасьці. У Гомелі, Берасьці і Менску аншлягі былі 100-працэнтныя”.
(Падбярэскі: ) “А што на гэта, на вашую думку, працавала? Частае зьяўленьне ў эфіры, прадуманая палітыка раскруткі калектыву, запатрабаванасьць менавіта на такую музыку, якую вы прапануеце?”
(Пугач: ) “Я думаю, што сукупнасьць усіх гэтых крытэраў, таму што група “J_Морс” на сёньняшні дзень — гэта ня толькі музычна-творчы саюз, але яшчэ і каманда людзей, якія займаюцца прапагандай музыкі”.
(Падбярэскі: ) “Гэта — адточаная фраза адразу для ўсіх сродкаў масавай інфармацыі?”
(Пугач: ) “Я маю на ўвазе, канечне ж, наш мэнэджмэнт. Вось гэта — сукупны вынік усяго: наша музыка, наша творчасьць і зладжаная праца нашага калектыву і маглі зрабіцца прычынай зьяўленьня таго, што мы маем на сёньняшні дзень”.
(Падбярэскі: ) “Зыходзячы з уласнага досьведу, ці можаце вы сьцьвярджаць, што законы сусьветнага шоў-бізнэсу ў Беларусі таксама могуць дзейнічаць?”
(Пугач: ) “Калі гаворка ідзе пра рынак (а шоў-бізнэс, калі хочаце, гэта галіна народнай гаспадаркі), дык усе законы аднолькавыя, незалежна ад таго, што прадаеш: ці то нафта, ці то музычны праект. Проста розныя спосабы продажу, розныя маркетынгавыя палітыкі. Аднак калі гэта рынак, дык ён будзе працаваць па рынкавых законах, у якой бы краіне тое ні адбывалася. Іншая справа, што ўзровень разьвіцьця шоў-бізнэсу ў Беларусі цяпер на больш нізкай ступені, на маю думку, чым, напрыклад, у краінах Заходняй Эўропы і на тры-чатыры гады адстае ад таго, што адбываецца ў Расеі. Але ў апошнія паўтара-два гады я назіраю імклівы рост і разьвіцьцё ўсяго гэтага ў Беларусі. Не ў апошнюю чаргу з гэтай прычыны я пераканаўся, што мае сэнс займацца праектам “J_Морс” і далей”.
(Падбярэскі: ) “Ці можаце вы сьцьвярджаць, што дзякуючы толькі музыцы цяпер у Беларусі ўсё ж такі можна выжыць?”
(Арлоў: ) “Я, можа, паспрабую нешта такое маркеталягічнае сказаць… Ёсьць тэзіс, што любой беларускай музыкай (няважна, на якой яна мове, няважна, джаз гэта, фольк, цяжкая альтэрнатыва) цікавяцца 5—7% — ну, можа, да 10% насельніцтва Беларусі. Натуральна, гэта вельмі нізкая лічба”.
(Падбярэскі: ) “Тым ня менш, яна звычайная для ўсяго сьвету…”
(Арлоў: ) “Ну, можа быць… Другі момант: мы ведаем, што цяпер, у асноўным, радыё- і тэлеэфір занятыя такім адфарматаваным прадуктам, але ўся беларуская музыка ня можа быць такая. Патрэбна культываваць моду, мне здаецца, на нейкі жывы прадукт — ня будзем называць яго ўжо рокам, назавем яго ўмоўна “жывая музыка”. І мне здаецца, што цяпер мы якраз уваходзім у такі тунэль, мы папулярызуем такую музыку ў цэлым”.
(Пугач: ) “І каб адказаць на пытаньне. Так, можна зарабляць на жыцьцё музыкай”.
(Падбярэскі: ) “J-Морс” пачынала як выключна расейскамоўная група. Апошнім часам у ваш рэпэртуар дадалося песень на беларускай мове. Вас да гэтага нехта змусіў? Таварыства беларускай мовы, напрыклад?”
(Пугач: ) “Справа ў тым, што расейскамоўную лірыку ў асноўным я пішу, а беларускую — Раман. Вось калі да яго прыходзіць натхненьне, зьяўляюцца песьні на беларускай мове”.
(Падбярэскі: ) “Калі лічыць па колькасьці песень, натхненьне да яго прыходзіць ня так часта, як да цябе…”
(Пугач: ) “Раман бярэ якасьцю. Рэдка, але дакладна робіць гэта ўсё”.
(Падбярэскі: ) “Калі б ваш рэпэртуар абапіраўся выключна на беларускамоўныя песьні, ці можна было б разьлічваць на такі вось ваш сёньняшні посьпех?”
(Пугач: ) “Вельмі няпроста аналізаваць. Мне здаецца, што…”
(Арлоў: ) “Складанае пытаньне…”
(Пугач: ) “Ня ведаю… Наўрад ці… Таму што на сёньняшні дзень рэальнасьць такая, што рэха расейскага культурнага дамэну тут, у Беларусі, яшчэ прысутнічае, і большая частка насельніцтва краіны настаўлена слыхам да больш звыклай ім расейскамоўнай музыкі”.
(Падбярэскі: ) “Дарэчы, з уласнага досьведу, па выніках туру: ці заўважылі вы, песьні на якой мове лепш прымаюцца публікай па-за межамі Менску?”
(Пугач: ) “Магу сказаць, што розьніцы наагул няма! Мы ўнутры калектыву ня робім адрозьненьняў. Песьня групы “J-Морс” — гэта песьня групы “J-Морс”, яна нясе ў сабе думку незалежна ад таго, якая гэта мова. Калі хочаце, мая думка наагул такая: тэкст песьні — гэта адна з частак аранжаваньня. Так, думка, але зь іншага боку гэта яшчэ сукупнасьць гукаў. Голас — гэта музычны інструмэнт. Дык вось, людзі, якія слухаюць нашыя песьні, таксама ня робяць вялікіх адрозьненьняў. Вельмі шмат людзей, якія гучна рэагуюць як на расейскамоўныя песьні, так і на беларускамоўныя”.
(Падбярэскі: ) “Вас не засмучае тое, што вашая вядомасьць пакуль што абмяжоўваецца Беларусьсю, хоць, зноў-такі, на маё асабістае меркаваньне, вы заслугоўваеце большага...”
(Пугач: ) “Насамрэч, сёньня мы хацелі б займацца папулярызацыяй творчасьці ў прынцыпе ў рамках СНД. І пляны такія існуюць. Напэўна, па Новым годзе мы за іх возьмемся. Нам хочацца выйсьці на суседнія краіны зь нейкімі ідэямі, зьвязанымі з папулярызацыяй нашай творчасьці — Расея і Ўкраіна перш за ўсё, магчыма, нават Прыбалтыка”.
(Падбярэскі: ) “Ваш першы ўсебеларускі тур завяршыўся літаральна ўчора. Мяркуючы па вашым выглядзе, вы-такі стаміліся. Што далей? На чым сэрца супакоіцца?”
(Пугач: ) “Спадзяюся, што сэрца не супакоіцца, таму што зарука творчай актыўнасьці — гэта неспакойнае сэрца, нейкі эмацыйны, душэўны дысбалянс. Спадзяюся, мы ня страцім гэтага стану. Безумоўна, мы стаміліся: і фізычна, і эмацыйна. Напэўна, сьнежань пройдзе так, як традыцыйна праходзіць месяц у артыстаў: навагоднія канцэрты, карпаратыўныя вечарыны. А па Новым годзе, безумоўна, пойдзем далей”.
(Арлоў: ) “Хацелася б нарэшце трапіць у студыю і сёе-тое новае запісаць”.
(Падбярэскі: ) “І, нарэшце, што вы можаце пажадаць слухачам нашага радыё, калі ўжо, па сутнасьці, сьвет уступіў у паласу падрыхтоўкі да Калядаў? Вашым слухачам і — нашым слухачам?”
(Арлоў: ) “Я б хацеў пажадаць і вашым, і нашым слухачам здароўя, дабрабыту, і хай у іхным жыцьці будуць, па-расейску кажучы, “незыблемые” рэчы, такія, як добрая сям’я, здаровыя дзеці і наяўнасьць нейкіх жыцьцёвых арыенціраў. А таксама слухайце добрую музыку, у тым ліку — нашу”.
(Пугач: ) “Я б хацеў пажадаць слухачам Радыё Свабода і слухачам групы “J-Морс” шчасьлівага Новага году і Калядаў, верыць у сябе, не баяцца ў гэтым жыцьці рызыкаваць, не палохацца экспромтаў, каб потым ніколі не шкадаваць пра тое, як ты пражыў жыцьцё. А яшчэ хацелася б пажадаць, каб слухачы Радыё Свабода зрабіліся слухачамі “J-Морс”, а слухачы “J-Морс” зрабіліся слухачамі Радыё Свабода”.
У перадачы гучалі фрагмэнты песень “Яна” і “Так-ці-так” у выкананьні групы “J-Морс”.