Алесь Дашчынскі, Менск Прэзыдыюм Савету Рэспублікі ўнёс зьмены ў праект парадку дня трэцяй сэсіі. На пленарным паседжаньні 8 сьнежня будуць разглядацца папраўкі ў Крымінальны кодэкс, ухваленыя на мінулым тыдні Палатай прадстаўнікоў.
Гэты тэрміновы законапраект Палата прадстаўнікоў ухваліла 2 сьнежня. Згодна зь ім у Крымінальны кодэкс уводзіцца новы артыкул — “Дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь”. Маецца на ўвазе прадастаўленьне замежнай краіне, замежнай ці міжнароднай арганізацыі заведама лжывых зьвестак пра палітычнае, эканамічнае, сацыяльнае, вайсковае ці міжнароднае становішча Беларусі, аб прававым становішчы грамадзянаў краіны, зьвестак, якія дыскрэдытуюць Рэспубліку Беларусь і яе органы ўлады. Гэта будзе карацца арыштам на тэрмін да шасьці месяцаў альбо пазбаўленьнем волі да двух гадоў.
Як паведамілі ў экспэртна-прававой управе Савету Рэспублікі, законапраект паступіў ад прэзыдэнта на разгляд верхняй палаты гэтак жа ў тэрміновым парадку, як і ў ніжнюю палату. Але праца экспэртаў над ім пакуль не завершана. Юрыдычнае заключэньне будзе прадстаўлена ў камісію ў пытаньнях заканадаўства і дзяржаўнага будаўніцтва. 8 сьнежня законапрект мусіць разгледзець камісія і, нарэшце, Савет Рэспублікі. Намесьніца старшыні камісіі Валянціна Міронава пакуль устрымалася ад камэнтароў:
(Міронава: ) “Яшчэ нам яго не далі. Менавіта вось мне, як сябру Савету Рэспублікі. Я ж ня вызвалены… Пакуль нам яны яшчэ не разаслалі. Я яшчэ ня бачыла. Таму нешта вам камэнтаваць, на жаль, я не змагу цяпер”.
Былы старшыня Савету Рэспублікі Аляксандар Вайтовіч мяркуе, што верхняя палата прыме палітычныя папраўкі ў Крымінальны кодэкс, як гэта зрабіла і Палата прадстаўнікоў. Абедзьве структуры аднолькава залежныя ад кіраўніцтва краіны. Паводле спадара Вайтовіча, адхіліць прыняцьцё гэтага рэпрэсіўнага законапраекту, фактычна, немагчыма.
(Вайтовіч: ) “Зразумела, што гэта робіцца дзеля таго, каб усё больш і больш трымаць у жалезных цісках усё грамадзтва, усю краіну. Гэта ўсё Лукашэнка робіць, узмацняе сваю дыктатуру. І нічога тут спыніць пакуль немагчыма, пакуль гэта ўлада. Бачыце, ён яшчэ пайшоў праз закон, а не праз дэкрэты і ўказы. Ён ня хоча, каб гэта на яго клалася. Скажа: о, парлямэнтары прынялі. Ёсьць на каго потым сьпіхваць. Гэта вашы прадстаўнікі народу прынялі ўсё. Такі ход, я думаю, спэцыяльна зроблены”.
Старшыня Канстытуцыйнага суду Рыгор Васілевіч пакуль устрымліваецца ад камэнтароў адносна ўхваленага Палатай прадстаўнікоў законапраекту. Маўляў, падпіша прэзыдэнт, тады будзем выказвацца.
(Васілевіч: ) “Праект я бачыў, але трэба паглядзець, які закон. Калі будзе закон прыняты і падпісаны, тады можна даваць меркаваньні. Па праекце законаў мы ня маем права даваць камэнтары”.