Алесь Дашчынскі, Менск 5 сьнежня распачынаецца вялікае турнэ адзінага кандыдата ад аб’яднанай апазыцыі Аляксандра Мілінкевіча па Беларусі. 5-6 сьнежня ён плянуе наведаць Гомель, 7 сьнежня – Рэчыцу, а потым Сьветлагорск, Жлобін, Асіповічы, Мар’іну Горку і Сьвіслач.
Сёньня ў Гомелі адбудзецца сустрэча з актывам, асноўная ж праграма разьлічана на аўторак. Спадар Мілінкевіч будзе на гарадзкіх рынках, каля прахадных асобных прадпрыемстваў і ля навучальных установаў. Таксама ён пабывае ў тэатры, музэі баявой тэхнікі, ускладзе кветкі да помніка загіблым у гады вайны, наведае царкву і касьцёл. Таксама ў яго ёсьць квіткі на хакейны матч. Паводле кіраўніка Гомельскага абласнога штабу Ўладзімера Кацоры, з боку гарадзкіх уладаў ужо чыняцца пэўныя перашкоды.
(Кацора: ) “Безумоўна, улады паспрабуюць некаторыя мерапрыемствы сарваць. І ўжо зрабілі некаторыя захады. Напрыклад, сустрэча са студэнтамі. Студэнтаў Беларускага ўнівэрсытэту транспарту, якія выказалі жаданьне сустрэцца, ужо выклікалі ў дэканат і там мелі з імі размову. Яны прама сказалі, у вас будуць непрыемнасьці, калі вы пойдзеце і ў вас будзе сустрэча”.
Аляксандар Мілінкевіч атрымоўвае ад сябраў сваёй каманды падрабязную інфармацыю пра сытуацыю ў горадзе ці нават вёсцы, куды ён накіроўваецца. Ён загадзя рыхтуецца да размовы са сваімі будучымі выбарнікамі, ведае аб чым ён будзе гаварыць. Для Гомеля цяпер актуальная праблема камунальных паслугаў і аховы здароўя.
(Мілінкевіч: ) “Там ёсьць многа праблемаў, там ёсьць вялікія прадпрыемствы, якія пакутуюць ад таго, што ня могуць прадаваць сваю прадукцыю, той жа “Гомсельмаш”, ёсьць чарнобыльскія праблемы. Усё гэта ёсьць для размоваў. Хаця з кожнай групай трэба пра сваё казаць. Калі сустракаесься з настаўнікамі, то з імі іншая сытуацыя, з аховай здароўя – другая. Ёсьць падрыхтаваныя матэрыялы. І гэта сапраўды, калі пачынаеш размаўляць на адной мове – гэта палягчае сытуацыю”.
Паездкі, фактычна, адбываюцца ва ўмовах інфармацыйнага вакуўму. Непараўнальны ўплыў дзяржаўных мэдыяў, тэлебачаньня і нязначнай колькасьці незалежнай прэсы, якая ёсьць у рэгіёнах. Прычым сустрэчы збольшага даводзіцца захоўваць у таямніцы, каб іх не сарвалі ўлады.
Некаторыя палітыкі крытыкуюць каманду адзінага кандыдата за адсутнасьць яснага пасылу выбарнікам падчас рэгіянальных візытаў. Аляксандар Мілінкевіч заўважае, што ў яго ёсьць свая праграма дзеяньняў, але яе пакуль немагчыма распаўсюджваць, інакш яго могуць зьняць з дыстанцыі. Але ў ёй канкрэтна расьпісана, што трэба рабіць, каб жыцьцё стала лепшым.
(Мілінкевіч: ) “Я не перажываю, калі са мной размаўляе 30-50 ці сто чалавек. Усё роўна ўсё разыходзіцца значна шырэй. Таму што папярэдне раскідваецца інфармацыя, потым за намі ўвесь час сочыць міліцыя, за намі езьдзіць, у цэрквах пра гэта гавораць. Я не перажываю. Іншая справа, што немагчыма даехаць да кожнага раённага цэнтра і нават да выбараў я гэта не пасьпею і тут больш спадзяваньняў на каманду. І я вельмі разьлічваю, што яна спрацуе так, як мы сёньня працуем у канкрэтных гарадах. Мы проста хочам быць там, дзе людзі і паказаць, што мы такія ж як яны, нам цікавае жыцьцё, нам цікавыя тэатры і хакей, людзі творчыя”.