Алесь Дашчынскі, Менск Палітыкі гавораць пра магчымасьць палітычных рэпрэсіяў у Беларусі ў сувязі з прыняцьцём Палатай прадстаўнікоў паправак да Крымінальнага кодэксу.
Адзін зь лідэраў сацыял-дэмакратычнага руху Беларусі, былы рэктар Белдзяржунівэрсытэту Аляксандар Казулін нагадвае: калі раней ствараліся масавыя перашкоды ў дзейнасьці незалежных мэдыяў, палітычных і грамадзкіх арганізацыяў, то цяпер ім проста немагчыма будзе дыхаць.
(Казулін: ) “Відавочна, што мы вярнуліся ў 30-я гады мінулага стагоддзя. У нас ідзе такое ж ухваленьне ўсіх дзеяньняў, якія ўказвае правадыр. Як калісьці быў зьезд пераможцаў, якіх Сталін расстраляў, то Палата прадстаўнікоў нагадвае сьмяротнікаў, якія ня думаюць пра сваю будучыню. Цяперашняя Палата прадстаўнікоў — гэта людзі, якія ня дбаюць пра будучыню сваіх дзяцей і ўсяго беларускага народу”.
Паводле спадара Казуліна, кіраўнік краіны пачаў рыхтаваць датэрміновыя выбары. А ўмовы дзейнасьці апазыцыі становяцца больш складанымі.
(Казулін: ) “Людзі, якія гатовыя змагацца за будучыню Беларусі, павінны быць гатовы да масавых рэпрэсіяў. Дзейная ўлада спрабуе загнаць апазыцыю ва ўмовы падпольля. Людзі, якія асьмеляцца называць рэчы сваімі імёнамі, апынуцца за кратамі. Але іншых варыянтаў, відаць, няма. Кожнаму народу трэба прайсьці свой шлях. Сёньня ў нас шлях цемрашальства, сярэднявечча, але мы гэта ўжо праходзілі”.
Старшыня рады беларускай інтэлігенцыі Ўладзімер Колас зважае на нэгатыўныя наступствы, якія будуць мець для грамадзтва прынятыя папраўкі ў Крымінальны кодэкс.
(Колас: ) “Калі ўсё гэта пакінуць бязь зьменаў, калі не ўплываць на гэтую сытуацыю, не змагацца, то мы прыйдзем да масавых рэпрэсіяў да ўсіх тых, хто мае мужнасьць выказваць нейкія крытычныя заўвагі да ўладаў. Наступствы будуць самыя нэгатыўныя. Неўзабаве можна чакаць усім нам сапраўдных рэпрэсіяў. У такіх умовах усе сумленныя грамадзяне, якія маюць годнасьць, павінны апазыцыйна ставіцца да такіх уладаў і выказваць свой пратэст”.
Актывіст Партыі камуністаў беларускай Алена Скрыган лічыць, што цяперашнія ўлады самі найперш мусяць адказваць за дыскрэдытацыю краіны.
(Скрыган: ) “Давер і аўтарытэт Рэспублікі Беларусь, вядома, гэта тычыцца міжнароднай арэны, падрываюць менавіта сёньняшнія ўлады… Набліжаюцца прэзыдэнцкія выбары, таму сьпяшаюцца прыняць такія папраўкі, каб заткнуць рот усім тым, хто сёньня яшчэ можа гаварыць праўду пра становішча ў Беларусі. Гэта зачыстка палітычнага поля перад выбарамі. Улады вельмі баяцца гэтых выбараў. Зварот да міжнароднай супольнасьці — гэта словы, гэта голас. Баяцца ўжо ня толькі дзеяньняў, баяцца голасу”.
Былы дэпутат Палаты прадстаўнікоў Натальля Машэрава лічыць, што імідж краіны трэба абараняць, але не праз крымінальны перасьлед грамадзянаў за дыскрэдытацыю.
(Машэрава: ) “Гэта, наадварот, абвастрае сытуацыю ў Беларусі, і няма падставаў для таго, каб так жорстка ставіць пытаньне. Няма падставаў, каб прымаць такія папраўкі. У грамадзкай структуры і палітычным жыцьці краіны гэта лішняе. Гэта прынясе толькі шкоду Беларусі. І я думаю, што гэтыя папраўкі больш дыскрэдытуюць нашу краіну”.
Лідэр дэмакратычных прафсаюзаў Аляксандар Ярашук заявіў:
(Ярашук: ) “Гэта гвалт відавочны, цынічны. Хутчэй за ўсё, ставяць за мэту запалохаць на прыкладзе некалькіх людзей, якія павінны стаць ахвярамі. Ніякай гістарычнай пэрспэктывы ў гэтым быць ня можа, і хутка гэта ўсё лясьнецца, як і павінна ляснуцца”.
Гл. таксама: Папраўкі прэзыдэнта ў Крымінальны кодэкс прынятыя Палатай прадстаўнікоў бязь зьменаў Вольга Абрамава пра папраўкі ў Крымінальны кодэкс: “Ствараецца інстытут закладнікаў” Якая рэакцыя жыхароў Менску на папраўкі ў Крымінальны кодэкс? Старшыня КДБ С.Сухарэнка: “Гэта ня будзе паўтарэньнем 1937 году” Марэк Буцька: Ці можна цяпер сказаць пра Беларусь, што гэта на 100% таталітарная дзяржава? Так! Барабара Кудрыцка: Гэта праява сапраўднага, канкрэтнага тэрору Анджэй Адамчык: Гэта відавочнае абмежаваньне свабоды слова За "дыскрэдытацыю Рэспублікі Беларусь" можна будзе атрымаць 2 гады Праваабаронцы патрабуюць ад А.Лукашэнкі адклікаць папраўкі Валянцін Стэфановіч: калі б дэпутаты не хацелі прымаць гэтыя папраўкі, яны б за іх не галасавалі Богдан Кліх: “Такое права нельга паважаць” Вацлаў Станкевіч: Беларускія улады надалей самаізалююцца Акадэмік Вайтовіч: “Дыктатар хоча быць дыктатарам да канца жыцьця” Амэрыканскі Камітэт па абароне журналістаў выступае супраць паправак Лукашэнкі Вітаўт Кіпель: Мова паправак нагадвае мне 1940-ы сталінскі год Мін’юст: суды гатовыя да выкананьня паправак у Крымінальны кодэкс