Ганна Соусь, Менск Амбасада ЗША распаўсюдзіла сумесную заяву Злучаных Штатаў Амэрыкі і Эўразьвязу аб нядаўнім акце вандалізму ў Курапатах.
ЗША і Эўразьвяз асуджаюць нядаўняе наўмыснае нанясеньне шкоды мэмарыяльнаму комплексу Курапаты, гаворыца ў заяве. Невядомыя вандалы выразалі свастыку на рэлігійным абразе, павалілі альбо пашкодзілі каля дзясятка крыжоў, а таксама зноў сапсавалі мэмарыяльную лаву, якая была ўсталяваная ў 1994 годзе прэзыдэнтам Білам Клінтанам, адзначаецца ў заяве.
Гэтыя крыжы і лаўка былі разьмешчаныя тут у памяць аб дзясятках тысяч бязьвінных ахвяраў НКВД у Беларусі, якія былі забітыя ў Курапатах. Апаганеньне гэтага мэмарыялу зьневажае памяць аб тых ахвярах і дэманструе пагарду да ўсяго беларускага народу, адзначаецца ў сумеснай заяве ЗША і Эўразьвязу.