Сёньня а 16-й гадзіне старшыня Менгарвыканкаму Міхаіл Паўлаў правядзе на заводзе “Мотавела” сустрэчу з работнікамі

Любоў Лунёва, Менск 25 лістапада рабочыя выйшлі на Партызанскі праспэкт і на паўтары гадзіны перакрылі рух. Яны патрабавалі выплаты запазычанасьцяў па заробку. Патрабаваньні пятнічнага страйку мелі выключна эканамічны характар. Адміністрацыя заводу паабяцала страйкоўцам выплаць ім заробак 29 лістапада.
.

Сярэдні заробак на заводзе складае каля 100 даляраў. Гарадзкія ўлады занепакоеныя хваляй незадаволенасьці. На думку назіральнікаў, старшыня Менгарвыканкаму Паўлаў паспрабуе супакоіць калектыў заводу, каб прадухіліць магчымыя вулічныя пратэсты.