Чыноўнікаў выканкамаў пасылаюць на вёску

Браніслава Станкевіч, Віцебск Віцебскі аблвыканкам прыняў рашэньне, каб да 15-га сьнежня за кожнай вёскай на Віцебшчыне быў “замацаваны” адказны супрацоўнік райвыканкаму або кіраўнік рэгіянальнага прадпрыемства.
У сваёй “падшэфнай” вёсцы чыноўнікі мусяць бываць не радзей як 1-2 разы на месяц, каб потым вырашаць выяўленыя мясцовыя праблемы.

Усе адказныя за сувязі з рэгіёнамі аб''яднаюцца ў адмысловая каардынацыйныя рады, і зь іхным удзелам у Віцебску штомесяц будуць праводзіцца “дні работы з насельніцтвам”.

Такая складаная структура, як лічаць у аблвыканакме, дапаможа “дамагчыся выкананьня на належным узроўні сацыяльных стандартаў жыцьця сялян”.