Сяргей Дубавец, Вільня (Этэр 27 лістапада 2005 году) Новая перадача сэрыі "Вострая брама".
Недзе ў цягніку ці каля вогнішча альбо на перапынку з кавай ці цыгарэтай, словам, там і тады, калі звычайна распавядаюцца показкі, іншы раз пачуеш якую-небудзь гісторыю пра Караткевіча – сьмешную альбо сумную, але заўсёды ёмкую і трапную, нібы афарызм. У гэтым сэнсе вобраз пісьменьніка нічым не саступае традыцыйным вобразам показак пра Васіля Іванавіча ці Вовачку. Гэта значыць, што Караткевіч сёньня гатовы стаць легендарным пэрсанажам гарадзкога фальклёру. Здавалася б, што там, усяго толькі 75 гадоў споўнілася б нашаму герою і ўжо 20 гадоў, як яго няма на зямлі. Але ўсё тое нядоўгае жыцьцё і ўвесь той вялікі творчы даробак паступова ператвараюцца ў нешта адзінае і цэлае, што так нудна тлумачыцца з дапамогай літаратуразнаўства і юбілейных прамоваў, і так жыва і даходліва распавядаецца показкамі – эпізодамі з жыцьця героя.
Каб адчуць розьніцу паміж насупленымі трактатамі пра бацьку беларускай гістарычнай прозы і рэальна жывым Караткевічам, паслухаем гісторыю ад пісьменьніка Валянціна Тараса пра тое, як ствараўся пераклад рамана “Хрыстос прызямліўся ў Гародні” на расейскую мову для часопіса “Нёман”.
(Тарас: ) “Калі Навум Кісьлік перакладаў “Хрыстос прызямліўся ў Гародні”, Валодзя літаральна не вылазіў ад яго на вуліцы Фрунзэ, 3. Як толькі Навум перакладзе які-небудзь разьдзел, так тут Валодзя. Абмяркоўваўся літаральна кожны разьдзел, яны спрачаліся, таму што Валодзя таксама лічыў сябе знаўцам расейскай мовы – ён жа быў выкладчыкам расейскай мовы на Ўкраіне. І яны спрачаіся з Навумам. Навум хапае адзін слоўнік з паліцы, Валодзя другі... Гэта дало вялікі плён, таму што гэта выдатны пераклад. А дэталька такая: калі ўжо сканчалі апошнія разьдзелы, калі Братчык са сваімі апосталамі недзе начуюць, і трэба схадзіць у вёску. А гэта быў той час, калі гарэлку забаранілі прадаваць пасьля сямі гадзін вечара. Валодзя кажа: дай, Навум, я тут адзін сказ папраўлю, а ты так і перакладзі. І напісаў: Трэба схадзіць па гарэлку ў вёску, хто пойдзе? Ну, Юда згадзіўся. І Хрыстос-Братчык кажа: дык ты хутчэй, да сямі пасьпееш. І так гэта ў “Нёмне” і пайшло”.
(Дубавец: ) “Тое, што большасьць гісторыяў пра Караткевіча зьвязаныя з выпіўкай, зусім не ўплывае на іх эстэтычны ўзровень, бо сама выпіўка ніколі ня робцца тут галоўным героем, які б узвышаўся над астатнімі пэрсанажамі, што часта бывае ў звычайных показках. Героем застаецца Караткевіч – ягоны досьціп і няўрымсьлівы характар, ягоная бескампрамісная маральнасьць і ўпартае нежаданьне падпарадкоўвацца бязглуздым завядзёнкам гэтага сьвету. Вось гісторыя ад Генадзя Бураўкіна – пра тое, як Караткевіча не пускалі ў маскоўскі рэстаран”.
(Бураўкін: ) “Помню, калі Валодзя вучыўся ў Маскве, і я прыехаў, пасялілі мяне ў гатэлі Ленінградзкім, ну і да мяне прыйшоў Валодзя. І кажа: Гена, давай пойдзем да мяне ў інтэрнат. Я кажу: Валодзя, ну гэта ехаць, а ўжо вечар, цёмна. Давай, як бывала і раней, зьбегаю я ці мы разам зьбегаем у магазін і тут пасядзім у мяне. Валодзя, як такі інтэлігентны (ён пры ўсім пры тым быў унікальны, натуральны інтэлігент), кажа: Генадзь, як гэта так, ты прыехаў у Маскву. Масква – гэта мой горад. І я буду ў цябе ў нумары ў гатэлі сядзець. Не. Або едзем да мяне ў інтэрнат, або спускаемся ўніз у рэстаран гатэля. Урэшце мы вырашылі спусьціца ў рэстаран. Пацікавіліся адзін у аднаго, ці ёсьць, чым расплачвацца, прыкінулі, што для аднаго вечара хопіць.
Спускаемся мы ўніз. А тады Масква была бедная на гэтыя ўстановы. І швэйцар нас не прапускае. Усё. Мест нет. Мы і так і сяк, Валодзя нейкія жарты, а той: Нікакіх! Вы мне бросьце! Нет і ўсё. Ну, што ж. Адыходзім мы, і я кажу: Ну што, Валодзя, паедзем да цябе ў такім разе. А Валодзю ўжо гэта ўзбунтавала. Ён кажа: не! Мы будзем у гэтым рэстаране. Так, кажа, ты – інастранец, а я – паляк, які трошкі валодае расейскай мовай. Пайшлі. Ну, а там людзей многа, відаць, швэйцар нас асабліва не засёк. Валодзя да яго і – па-польску. Ён жа польскай свабодна валодаў. Маўляў, ці можа нам пан прапанаваць... мы тут упершыню... гэта мой зь нейкай там ледзь не з Лацінскай Амэрыкі сябра, мы пісьменьнікі, прыехалі... Той замітусіўся, выклікаў мэтардатэля, тут жа нам знайшлі столік, пасадзілі, падбеглі афіцыянты. І вось мы з Валодзем пасядзелі, пагаманілі, узялі чарку, закусілі, выходзім адтуль, Валодзю трэба ехаць у інтэрнат у свой. І ён кажа: ты знаеш, Генадзь, як прыемна ў Савецкім Саюзе быць іншаземцамі”.
(Дубавец: ) “Наступная гісторыя пра Караткевіча – ад Уладзімера Някляева – пра залатыя жалуды. У адным сваім нядаўнім інтэрвію Някляеў сам сабе падзівіўся, што ён, якога ледзьве не да апошняга часу залічвалі ў маладыя паэты, усяго на 16 гадоў маладзейшы за Караткевіча. Я думаю, што гэта прысутнасьць вялікай культуры звычайна блытае наша асабістае яснае летазьлічэньне. Сапраўды, як, да прыкладу, ясна ўявіць сабе ў 26 гадоў, калі нібыта яшчэ толькі пачынаеш жыць, што Каліноўскага і Багдановіча ў 26 ужо ня стала. Але ты – звычайны чалавек, а яны – цэлыя плянэты. Ёсьць яшчэ такі панятак, як хуткасьць жыцьця. Тое, што адзін пражывае за 80 гадоў, другі – у тры разы хутчэй. Для творцы гэтая хуткасьць – як разгон, ён разганяецца, каб жыць хутчэй і ў большай ступені, каб аж дыханьне заняло, адчуць сам гэты шлях – усю ягную паўнату. Кіроўца ведае, што на вялікай хуткасьці прыходзіць адчуваньне гэтай самай паўнаты, а навакольны сьвет выглядае крыху інакш. У мільгаценьні лясоў абапал дарогі праступаюць абрысы срэбнага дуба з залатымі жалудамі...”
(Някляеў: ) “Аднойчы прыйшоў я ў адну кватэру, дзе яны ўтрох – ён і яшчэ два нашых слынных літаратары – ну, загулялі крышку. Тыя, я б сказаў, сур’ёзна загулялі – і па стане сваім, як я іх убачыў, а Караткевіч гуляўся. Не скажу, што ён быў цьвярозы, як шкло, не. Але ён гуляўся. І ён, адчыніўшы дзьверы і ўбачыўшы, што я там стаю (а мне пазванілі, каб я данёс тое, чаго ім не хапіла), паклаўся ў ванну адразу, узяў трубку ад душа і кажа: хуткая дапамога, прыяжджайце, я больш з гэтымі п’янтосамі не магу жыць. Ну вось уявіце сабе гэтую карціну: ляжыць у ваньне і па шлянгу з душам звоніць у хуткую дапамогу. А лета было. Я ў белай кашулі і белых портках. Ён кажа: о, ты хуткая дапамога, паехалі. Ну, пакінулі мы тое, што я прынёс, і паехалі. Надвячорак быў, гадзіны чатыры, можа. Даволі душна. Паехалі, кажа, да мяне на лецішча. І я ведаю, і, тым больш, ён ведае, што ніякага лецішча ў яго няма. Дык лецішча, аказваецца, ёсьць, і яшчэ фокус у тым, што “да самых вокнаў насыпаны, Валодзя, залатыя-залатыя жалуды!” Ну, едзем, дык едзем. Селі ў таксоўку і паехалі. Я пытаюся: куды? Ён кажа, ну вось туды, па Магілёўскай шашы і... Шукалі па ўсім лесе гадзіны дзьве з паловай гэтае лецішча, дзе насыпаны пад самыя вокны залатыя жалуды. І куды мы ні пад’яжджалі, колькі можна было пад’ехаць, я сумленна выходзіў зь ім з таксоўкі, ішлі, ён казаў: не, ня тут, зноў прамазалі. Я казаў: ну, паехалі далей. Пакуль урэшце таксісту не абрыдла. Ужо стала цямнець, а тут лес. Ён сказаў: слухайце, хлопцы, вы ўрэшце ці ў лесе будзеце жыць, тады заставайцеся, ці паехалі дахаты. І паехалі мы з тым, што што ж, цяпер ужо цемнавата і не пасьпеем мы знайсьці лецішча, але дамовіліся, што ў бліжэйшыя дні мы зьбярэмся і абавязква на тое лецішча патрапім”.
(Дубавец: ) “Гісторыі пра Караткевіча не бываюць злымі альбо ёрніцкімі, зьдзеклівымі альбо плюгкімі. Таму што наш герой ня толькі станоўчы ў маральным пляне, але – самае галоўнае – не чужы і не абыякавы нам чалавек. Нават калі мы ніколі яго ня ведалі, ён становіцца такім для нас, дзякуючы сваім творам. У іх ён настолькі ж адкрыты да нас, як можа быць адкрытым уласнае дзіця. І таму гісторыі пра Караткевіча не абавязкова вясёлыя. Дакладней, таму і сумныя гісторыі пра Караткевіча становяцца запамінальнымі і пераказваюцца нават такія, якія пра іншага чалавека і пэрсанажа наўрад ці стаў бы пераказваць. Маўляў, з кім такога не бывае ў жыцьці. Але ня ў кожнага эпізоды жыцьця гатовыя стаць эпізодамі літаратуры або фальклёру. Для прыкладу прывяду гісторыю пра чалавечую годнасьць ад мастацтвазнаўцы Ізабэлы Гатоўчыц”.
(Гатоўчыц: ) “Першай ластаўкай яго забясьпечанасьці стала апавяданьне “Былі ў мяне мядзьведзі”, якое надрукавалі ў Гішпаніі, і Валодзя атрымаў ганарар. Гэта было вялікае шчасьце, бо доўгія гады, я добра памятаю гэтае жыцьцё на бульвары Шаўчэнкі, калі былі такія дні, калі папросту не было што есьці. І я памятаю адзін эпізод, калі мы прыйшлі з Валяй, і Валодзя, як заўсёды, раз госьць у хату, хацеў пачаставаць, але не было чаго паставіць на стол, і тады Влодзя сказаў: А я зараз пазваню Андрэю Ягоравічу Макаёнку, ён мне грошы пазычыць. І Валодзя весела набраў нумар тэлефона Андрэя Ягоравіча Макаёнка і потым неяк так паволі паклаў слухаўку і я ўбачыла – гэта адзін раз у жыцьці было – у яго на вочы навярнуліся сьлёзы. Ён пайшоў да сябе ў пакой, потым выйшаў, і Валя, жонка яго, пачала дапытвацца, што яму адказаў Андрэй Ягоравіч Макаёнак. І Валодзя празь нейкі час сказаў, што Андэй Ягоравіч яму сказаў так: у мяне грошы ёсьць, але яны ляжаць на кніжцы, а з-за цябе я не пайду іх з кніжкі здымаць. І я памятаю, што Валодзя перажыў гэта даволі цяжка, таму што была парушана справа годнасьці”.
(Дубавец: ) “Ва ўкраінскага паэта і перакладчыка, дыплямата і прафэсара Рамана Лубкіўскага ёсьць верш “Караткевіч на белым кані”. Яшчэ адно сьведчаньне таго, як эпізоды жыцьця нашага героя нібы прарастаюць у творы, прычым ня толькі ягоныя. Дарэчы, вершаў пра Караткевіча і прысьвячэньняў яму – шмат, але гэта асобная тэма. Сёньня – толькі пра адзін такі верш, які зьвязаны з гісторыяй ад Рамана Лубкіўскага”.
(Лубкіўскі: ) “Караткевіча на белым кані”... Яшчэ прыгадайце верш Максіма Багдановіча. У яго ёсьць такі твор, дзе дзяўчына гаворыць пра тое, што яна бачыла сьвятога рыцара, які праяжджае па вуліцы, які прыўкасны, прыгожы, вельмі прывабны. Мне здаецца, што гэты Багдановічаў вобраз стасуецца і да Краткевіча. Я яго ніколі ня бачыў на кані, але разумею, што Караткевіч для свайго часу быў сапраўды на кані, ён быў вершнік, бо ягонай зброяй была беларуская сьведамасьць і беларускае слова.
Ён аднаго разу зусім неспадзявана прыехаў у Львоў, затэлефанаваў мне дадому і сказаў, што хоча спыніцца ў гатэлі “Ульянаўск” – цяпер у яго іншая назва – і вось ён мае праблему: дырэктар не прызнае, што ён вядомы пісьменьнік. Я схапіў найбольшы том Караткевіча з аўтографам, які меў, здаецца, “Каласы пад сярпом тваім”, і кінуўся ў гатэль. Там убачыў устрывожанага Караткевіча, які сказаў мне: Рамане, ты ведаеш, я ўручыў дырэктару сваю кніжачку пра Белавескую пушчу, а кніжачка такая малюсенькая, што дырэктар не паверыў, што я вядомы пісьменьнік. Я пайшоў да дырэктара і ўручыў яму том. Караткевіч неадкладна атрымаў свой нумар у гатэлі, уладкаваўся і мы два дні яшчэ бачыліся. А потым ён раптоўна зьнік. Загадкава для мяне. І гэта стала сюжэтам верша.
Сёньня Караткевіч вяртаецца ня толькі ў Беларусь, але і ва Ўкраіну. Вяртаецца на белым кані. Ён аб’яжджае залатагаловы Кіеў. Ён для мяне існуе як вершнік на белым кані, і гэты конь ніколі ня спыніць свайго бегу”.
(Дубавец: ) “У беларускай традыцыі на белым кані заўсёды езьдзіць адзін пэрсанаж – гэта бог сонца Ярыла альбо па-хрысьціянску Сьвяты Юры. На першы погляд, параўнаньне Караткевіча з Богам альбо Сьвятым выглядае на юбілейнае перабольшаньне. Але можна на гэтую справу зірнуць і зь іншага боку. Магчыма, там мы знойдзем і адно з вытлумачэньняў фэномэну Караткевіча.
Чытаючы ягоныя творы, нельга не заўважыць частага і амаль панібрацкага звароту аўтара да вялікіх і бадай абсалютных герояў гісторыі і культуры. Гаворачы да Скарыны, Міцкевіча, Багдановіча, Караткевіч заўсёды зь імі на “ты” і безь ніякіх табе асаблівых ветлівасьцяў. Вось у эсэ пра Адама Міцкевіча ён распавядае, як той у дзень сваёй сьмерці абыходзіць навародкаў і вызначае іхны лёс. Мяне, піша Караткевіч, які і нарадзіўся ў дзень сьмерці Міцкевіча, ты зрабіў паэтам, “даў мне вочы, якія бачаць сум явара над вадою; вушы, якія чуюць песьню чалавечую; рукі, якія здольны перабіраць як струны галіны прырэчных верб; ногі, каб выхадзіць зямлю; і глотку, каб сьпяваць язычаскія песьні, песьні сонцапаклоньніка”.
У вершы пра Багдановіча ён кажа словы, якія сталі хрэстаматыйнымі:
Ты сказаў нам: унукі Скарыны, Дзе ваш гонар, моц і краса, Ёсьць у вас як у іншых сьвятыня, Не давайце сьвятыні псам.
Ён ці то адчувае сваё маральнае права на такі тон, ці то заяўляе пра сваё месца ў шэрагу жыхароў неба. Можна растлумачыць гэта і згаданай вышэй непасрэднасьцю дзіцяці. Але адсутнасьць неабходных рэвэрансаў зараз жа кампэнсуецца гаворкай па сутнасьці. Гэта значыць, што аўтару спатрэбілася такая, зусім непасрэдная манера звароту да папярэдніка, каб выказаць нешта абсалютна важнае з абсалютнай вераю ў свае словы і каб вышняя сіла прыдала ягонаму адкрыцьцю эфэкт сапраўднага адкрыцьця – па-царкоўнаму -- откровенія.
Інакш кажучы, адэкватна можа стасаваць такую манеру, бадай, толькі той, хто цалкам перакананы ў важнасьці свайго пасланьня і хто вычувае, што яму перадвызначанае месца сярод вялікіх гэтага сьвету. Каб адчуць розьніцу, паспрабуйце самі такім чынам загаварыць зь сёньняшнім юбілярам – выдатным беларускім літаратарам і героем шматлікіх гісторыяў Уладзімерам Караткевічам”.