Алеся Сёмуха, Вашынгтон Эрык Чэнавэт, дырэктар Інстытуту ў падтрымку дэмакратыі ва Ўсходняй Эўропе, лічыць, што прапанаваныя Лукашэнкам папраўкі да Крымінальнага кодэксу Беларусі ў першую чаргу патрэбныя рэжыму для кантролю апазыцыі і выбараў.
Паводле спадара Чэнавэта, многім рэжымам характэрна перабольшваньне сваёй папулярнасьці і сілы. Лукашэнка ў гэтым сэнсе ацэньвае сытуацыю больш цьвяроза. Ён бачыць сапраўдныя межы сваёй папулярнасьці й разумее праблемы сваёй рэальнай легітымнасьці.
(Чэнавэт: ) “Лукашэнку ўсё яшчэ патрэбная легітымнасьць. Гэтую легітымнасьць ён здабывае праз па-майстэрску кантраляваныя выбары. Таму ён дагэтуль не адмовіўся ад працэдуры выбараў. З гэтай самай прычыны ён не арыштаваў у адначасьсе ўсіх лідэраў апазыцыі, а абмяжоўваецца пераважна перасьледам актывістаў. Яго мэта – кантраляваць апазыцыю і яе рост, а ня цалкам яе пазбавіцца”.
Таму гэтыя папраўкі, на думку Чэнавета, будуць выкарыстоўвацца, як мэханізм кантролю дзейнасьці апазыцыі, а не мэханізм чыстай дыктатуры.
(Чэнавэт: ) “Беларусь пакуль не пераўтварылася ў Кубу. І гэта дае апазыцыі нейкі шанец для манэўраў. Але тэндэнцыя палітычнага адкату ў савецкі час відавочная”.
Паводле яго, Захад спазьняецца ў фармулёўцы ўзгодненай моцнай і празрыстай палітыкі ў дачыненьні да рэжыму:
(Чэнавэт: ) “ЗША і Эўразьвяз ясна выказаліся ў падтрымку дэмакратычнай апазыцыі. Аднак яны дагэтуль не сфармулявалі палітыкі, якая б мела рэальныя наступствы для Беларусі і Расеі за невыкананьне дэмакратычнай працэдуры выбараў”.
Гл. таксама: Дырэктар Амэрыканскага цэнтру Януш Бугайскі камэнтуе прапанаваныя папраўкі За "дыскрэдытацыю Рэспублікі Беларусь" можна будзе атрымаць 2 гады Праваабаронцы патрабуюць ад А.Лукашэнкі адклікаць папраўкі Валянцін Стэфановіч: калі б дэпутаты не хацелі прымаць гэтыя папраўкі, яны б за іх не галасавалі Богдан Кліх: “Такое права нельга паважаць” Вацлаў Станкевіч: Беларускія улады надалей самаізалююцца Акадэмік Вайтовіч: “Дыктатар хоча быць дыктатарам да канца жыцьця”