Сяргей Астраўцоў, Горадня Сёньня актывісты непрызнаванага ўладамі Саюзу палякаў накіравалі міністру інфармацыі Ўладзімеру Русакевічу ліст з патрабаваньнем аднавіць трансьляцыю Першага каналу Польскага тэлебачаньня TVP-1, з сабранымі пад ім подпісамі.
Нагадаем, месяц таму фірма “Гарант”, выконваючы указаньне міністэрства, замест TVP-1 пачало трансьляваць у Горадні камэрцыйны тэлеканал “Polsat”.
На сёньняшні дзень пад лістом да міністра падпісаліся больш за 1200 гарадзенцаў. Збор будзе працягвацца. Актывісты СПБ заклікаюць дасылаць у міністэрства свае лісты таксама жыхароў усёй Гарадзеншчыны, паколькі рашэньне наконт польскага тэлебачаньня будзе датычыць усёй вобласьці.
У лісьце зазначаецца, што “Першая праграма Польскага тэлебачаньня дазваляе нам, жыхарам Гарадзеншчыны, апэратыўна атрымліваць інфармацыю аб жыцьці нашых суседзяў, што спрыяе наладжваньню добрых дачыненьняў і ўмацаваньню сяброўства паміж народамі Беларусі і Польшчы”.