Алена Струвэ, Менск Ёрг Таўс разам зь іншымі сябрамі нямецкага парлямэнту прыбыў у Беларусь для ўдзелу ў беларуска-нямецкім Менскім форуме. Учора ў часе адкрыцьця форуму дэпутаты Палаты прадстаўнікоў запрасілі сваіх нямецкіх калегаў на сустрэчу ў будынак беларускага парлямэнту. Але сустрэча, якая была заплянаваная сёньня, не адбылася.
Афіцыйнае запрашэньне ў Палату прадстаўнікоў выклікала пэўнае замяшальніцтва сярод нямецкіх дэпутатаў. Іх хваляваў такі момант як характар сустрэчы. Калі гэта сустрэча афіцыйная, то яна прынцыпова немагчымая: эўрапейскія парлямэнты не прызнаюць легітымнасьці беларускай Палаты прадстаўнікоў.
Іншая справа – нефармальны дыялёг. Такія кантакты паміж дэпутатамі цалкам магчымыя. У адказ на запрашэньне беларусаў нямецкі бок прапанаваў свой варыянт. Гаворыць удзельнік Менскага форуму, дэпутат Бундэстагу ад сацыял-дэмакратычнай партыі Ёрг Таўс.
(Таўс: ) “Ведаеце, мы прапанавалі сваім беларускім калегам неафіцыйную сустрэчу ў рэстарацыі парлямэнцкага будынку. Яе можна было б разглядаць як папярэдні крок на шляху да далейшых магчымых афіцыйных сустрэчаў у беларускім парлямэнце.
Справа ў тым, што мы, нямецкія дэпутаты новага скліканьня, якія прыехалі ў Менск, ня маем паўнамоцтваў для правядзеньня размоваў на афіцыйным узроўні. Што да сустрэчы ў рэстарацыі, то яна магла б стаць нейкім кампрамісным варыянтам.
Беларускі бок, аднак, палічыў падобную ідэю непрымальнай. У выніку ён адмовіўся ад той ініцыятывы, якую сам жа і прапанаваў. Мы не сустрэліся і размова, на жаль, не адбылася.”
“Калі б дэпутаты ўсё ж сустрэліся ў рэстарацыі, пра што магла б быць гэтая размова?” – пытаюся ў нямецкага дэпутата Ёрга Таўса…
(Таўс: ) “Тэмаў для размоваў дастаткова. Пра тую ролю, якую адыгрывае парлямэнт, і якую ён можа і мусіць адыгрываць. Пра канфлікты, якія існуюць паміж Эўразьвязам і Беларусьсю, і якія трэба вырашаць, пра сумесныя праекты ў галіне непалітычнага накірунку, дзе б мы маглі б рэальна разам працаваць. Напрыклад, у галіне гуманітарнай дапамогі, супрацоўніцтва ў пераадоленьні чарнобыльскіх наступстваў. Праз 20 год пасьля катастрофы трэба шукаць нейкія новыя формы ў гэтай дзейнасьці”.
Дэпутат Бундэстагу Ёрг Таўс лічыць, што Нямеччына мусіць думаць пра аптымальныя формы каапэрацыі з Беларусьсю.