Валер Каліноўскі, Менск Некалькі соцень рабочых Менскага мотавэлазаводу сёньня правялі акцыю пратэсту ля прахадной свайго прадпрыемства – па абедзе цягам паўтары гадзіны яны перакрылі рух па Партызанскім праспэкце. Рабочыя адмыслова падкрэсьлівалі эканамічны характар сваёй акцыі пратэсту і сваіх патрабаваньняў, казалі што іх акцыя носіць непалітычны характар.
Паводле актыўных удзельнікаў акцыі пратэсту, усяго забаставала каля шасьцісот чалавек, гэта каля 20% рабочых Менскага мотавэлазаводу.
Паўтары сотні зь іх выйшлі на праезную частку Партызанскага праспэкту, скандуючы адно слова: “Зарплату!”, “Зарплату!”
Пратэст быў стыхійны, нікім не арганізаваны, людзі казалі, што ў іх няма болей сілаў жыць у галечы.
(Рабочы: ) “Няма за што нават хлеба купіць, грошай няма. А каб звольніцца з заводу – дык многіх трымае інтэрнат, выкінуць, і ня будзе дзе жыць, хоць намёт стаў ля прахадной і жыві. Вось людзі за 100–200 тысячаў і сядзяць на заводзе”.
(Іншы рабочы: ) “Безвыходнае становішча, квартплату плаціць няма чым, камунальныя паслугі таксама, мне нават хлеба сёньня няма за што купіць. Як жыць. А цэны растуць. Мне хутка адключаць сьвятло”.
Сказаў рабочы, які адпрацаваў 30 гадоў на заводзе, апошні раз ён меў заробак у верасьні – 250 тысячаў, яго жонка працуе тут жа, на “Мотавэла”, і таксама ня мае заробку. Ім няма за што карміць дваіх дзяцей.
Не задавальняюць рабочых і ўмовы працы, калі завод два тыдні працуе, два тыдні стаіць:
(Рабочы: ) “Немагчыма закруціць гаечку, рукі адубелі, што ўсё падае з рук, канвэер стаіць, бо няма з чаго зьбіраць прадукцыю, няма камплектуючых”.
Працоўныя згадвалі, што некалькі гадоў таму адкрытым пратэстам працаўнікам Менскага трактарнага заводу ўдалося дамагчыся паляпшэньня сытуацыі, гэта натхніла на страйк і іх.
Дырэктар заводу і ягоныя намесьнікі выйшлі да рабочых і прасілі іх перайсьці ў актавую залю, правесьці гутарку там, казалі, што трэба пацярпець, пакуль ідзе рэарганізацыя на заводзе.
(Рабочы: ) “Намесьнік дырэктара па эканоміцы сказаў “Пацярпіце”, а наш начальнік цэха сказаў, што трэба адкладваць ашчаджэньні. А з чаго іх адкладваць?!”
Міліцыя не рашылася разагнаць акцыю пратэсту рабочых, іх толькі палохалі АМОНам, два мікраўтобуса зь міліцыянтамі стаялі непадалёк увесь час акцыі пратэсту.
Пазьней на завод прыбылі кіраўнікі раённай адміністрацыі, намесьнік старшыні Менскага гарвыканакаму і правялі нараду з кіраўніцтвам заводу. Пра яе вынікі ў адміністрацыі завода абяцалі паведаміць ў панядзелак.
***
На заводзе “Мотавэла” працуе 3,2 тысячы чалавек. Прадпрыемства зьяўляецца недзяржаўным. Акцыі належаць цяперашнім і былым супрацоўнікам завода.
Два месяцы таму дзяржава, паабяцаўшы фінансавую дапамогу, без узгадненьня з бальшынёй калектыву зьнізіла кошт іх акцыяў ў 20 разоў, фактычна, вярнуўшы завод у дзяржаўную ўласнасьць. Акцыянэры пагадзіліся з гэтым, бо спадзяваліся на інвэстыцыі, якія дзяржава абяцала ўкласьці ў прадпрыемства, калі яно пяройдзе ў дзяржаўную ўласнасьць. Адпаведныя паперы падпісаныя, але інвэстыцыяў пакуль няма.
Эканамічны стан Адкрытага акцыянэрнага таварыства “Мотавэла” складаны. Страты вырасьлі да 6 трыльёнаў рублёў. Крэдыторская запазычанасьць ў 8 разоў перавысіла дэбіторскую. Гандаль адмаўляецца ад прадукцыі “Мотавэла” – канкурэнты з Расеі і Кітая вырабляюць больш якасную і таньнейшую прадукцыю. Рынкі Паўднёва-усходняй Азіі прадпрыемства страціла, а наладзіць вытворчасьць новай прадукцыі (плянавала дзіцячыя вазкі) ня здолела.