Міхал Карневіч, Горадня Сёньня ў Польшчу беларускія памежнікі не пусьцілі актывістаў непрызнанага ўладамі Саюзу палякаў: Інэсу Тодрык і Анжэліку Арэхву і Анджэя Лісоўскага.
Анжэліка Арэхва і Інэса Тодрык зьбіраліся ехаць цягніком а 10-й гадзіне раніцы з Горадні ў Беласток па службовых справах. Памежнік, які ўзяў іх дакумэнты для праверкі, празь некаторы час вярнуў пашпарты назад і ня змог патлумачыць прычыны адмовы ў выезьдзе за мяжу. Адзінае, што ён параіў – прыйсьці да наступнага цягніка а 14-й гадзіне, тады, маўляў, будзе вышэйшае начальства і калі ізноў не прапусьцяць, то абавязкова патлумачаць прычыну.
Інэса Тодрык і Анжэліка Арэхва прыйшлі да наступнага цягніка. Гэтым разам зь імі спрабаваў праехаць яшчэ адзін сябра Саюза палякаў Анджэй Лісоўскі, але паўтарылася тое, што было раніцай. Ніхто з начальства не прыйшоў ім тлумачыць, чаму іх не прапускаюць. Памежнік, які спраўджваў дакумэнты толькі сказаў, што ў пашпарце ў іх выклікае сумнеў подпіс асобы, якая выдавала яго.
Анжаліку Арэхву за апошні месяц беларускія памежнікі ужо чацьвёрты раз не прапускаюць за мяжу. Раней яны сумняваліся ў сапраўднасьці пячаткі ў пашпарце “Ва ўсе краіны сьвету”, але пасьля праверкі пашпарта высьветлілася, што пячатка сапраўдная. Кажа Анжэлікак Арэхва:
(Арэхва: ) “Яшчэ напачатку лістапада мяне ня выпусьцілі за мяжу. Памежнікі нібыта сумняваліся ў сапраўднасьці штампу “Ва ўсе краіны сьвету”. Праверылі яго і адказалі, што правялі цэлае службовае расьсьледаваньне. Усё было добра. Сёньня з раніцы памежнік наогул адмовіўся нешта тлумачыць, спаслаўшыся, што пазьней прыйдзе начальства і ў гэтым разьбярэцца. Але ніхто не прыйшоў. Відавочна, што справа не ў маім пашпарце, паколькі я езьдзіла зь ім за мяжу з 1999 году. Спадзяюся, што калі-небудзь усё ж атрымаю на гэта адказ”.
Сёньня ж у Польшчу разам з Анжалікай Арэхвай і Інэсай Тодрык ехалі Тадэвуш Гавін і Зыгмунт Пелуць, якія таксама зьяўляюцца сябрамі непрызнанага Саюзу палякаў Беларусі. У іх праблемаў на мяжы не было. А ўчора ў Польшчу выехала Анжаліка Борыс і Мечыслаў Яскевіч.
Анжаліка Арэхва, Інэса Тодрык і Анджэй Лісоўскі напісалі скаргі на дзеяньні беларускіх памежнікаў.