Валянцін Жданко, Менск Новая перадача сэрыі “Паштовая скрынка 111”.
У нашай пошце апошніх тыдняў па-ранейшаму нямала лістоў ад тых слухачоў, якія спрабуюць адказаць на пытаньне: “Як хутка ў Беларусі могуць адбыцца палітычныя зьмены, і ці верагодныя яны ў блізкай будучыні?” Разважаючы над гэтай праблемай, некаторыя схіляюцца да думкі, што ў адсутнасьці дэмакратычных зьменаў найперш вінаватая беларуская апазыцыя. З электроннага ліста на гэтую тэму, дасланага Дзьмітрыем Дубком зь Менску, і пачну сёньняшні агляд.
“Вось вы часта гаворыце пра так званую “цьвёрдую руку” прэзыдэнта, пра тое, што ён пільна сочыць за ўсімі галінамі ўлады. Але ж усё гэта толькі дзеля адной мэты — каб як мага даўжэй утрымацца ў прэзыдэнцкім крэсьле. А што ён робіць для народу? Ці выконвае законы? Хто і як падлічвае галасы на выбарах? Здаецца мне, што апазыцыя ў Беларусі не працуе так, як патрэбна. Яна толькі грошы марнуе, а належнай аддачы ад яе не відаць. І колькі гэта будзе працягвацца? Калі, нарэшце, апазыцыянэры пачнуць весьці рэальную барацьбу за зьмену ўлады ў Беларусі? А можа, яны і ня хочуць нічога мяняць? Галоўнае, каб іх фінансавалі — і няхай усё працягваецца, як ёсьць? Зноў зьбяруць у Менску купку людзей, пакрычаць і паўцякаюць. І будзе лічыцца, што свае грошы яны адпрацавалі. Калі, нарэшце, пачнецца рэальная праца і барацьба за зьмену ўлады ў нашай краіне?”
Такая праца і барацьба даўно вядуцца, Дзьмітры. Прамежкавыя пункты гэтай барацьбы — 1996, 2001, 2004 гады, калі ў Беларусі адбываліся лёсавызначальныя для будучыні дзяржавы рэфэрэндумы і выбарчыя кампаніі. Вынікі іх усім вядомыя: яны не на карысьць тых, хто хацеў дэмакратычных зьменаў. Галоўныя дзейныя асобы ў гэтай барацьбе зусім ня тыя апазыцыянэры, да якіх вы, Дзьмітры, з такім недаверам і падазрэньнем ставіцеся. І як бы ні фінансавалі іх з Захаду ці Ўсходу, якую б дапамогу ні аказвалі — вырашальная роля ў лёсе пераменаў належыць зусім ня ім, а ўсяму беларускаму грамадзтву (ці, прынамсі, большай ягонай частцы).
Цягам мінулых гадоў мы некалькі разоў зьвярталіся да тэмы ўсталяваньня ў Маскве помніка Янку Купалу. Такія пляны існуюць даўно, і іх ужо пачалі рэалізоўваць. У Менску выраблена бронзавая скульптура паэта, якая ўжо адвезеная ў Маскву і нават усталяваная на адным з праспэктаў. Аднак тэрміны адкрыцьця помніка ўвесь час пераносяцца. Апошні раз было заяўлена, што гэта адбудзецца ўвесну наступнага году, незадоўга да прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі. Наш слухач Мікалай Бусел зь вёскі Дуброва Сьветлагорскага раёну з гэтай нагоды піша:
“Усталяваньне помніка Янку Купалу ў Маскве лічу блюзьнерствам. Наш геніяльны паэт ведаў, хто наш спрадвечны вораг, і ад ягоных рук загінуў. І як будзе нам, скрайнім нацыяналістам, чуць словаблудзьдзе ворагаў беларушчыны пры адкрыцьці помніка? Што сказаў бы сам паэт пры гэтым? Гэты абражальны для паэта і нацыянальных пачуцьцяў праект мусіць быць спынены. А помнік трэба забраць назад. У нас ёсьць дзе яго паставіць”.
Ня думаю, спадар Бусел, што помнік Янку Купалу ў Маскве — гэта прыніжэньне гонару паэта. Нягледзячы на ўсе гістарычныя крыўды і непаразуменьні, гэта знак памяці і пашаны. Не паэзія і не паэты вінаватыя ў тым, што рабілі і робяць палітыкі ў Беларусі і Расеі. У Янкі Купалы былі цёплыя сяброўскія адносіны са многімі выдатнымі расейскімі літаратарамі. Яго шмат перакладалі на расейскую мову. Ён часта бываў у Маскве. І тое, што ў Менску зьявіліся помнікі Пушкіну і Шаўчэнку, гэтак жа выдатна, як і тое, што бронзавы Купала будзе ўпрыгожваць плошчы ці паркі ў Маскве, Варшаве і Кіеве. Незалежна ад таго, хто з палітыкаў і дзеля якіх уласных палітычных мэтаў выкарыстоўвае адкрыцьцё гэтых помнікаў. Палітыкі прыходзяць і сыходзяць, а сапраўдная паэзія застаецца.
Шэраг прэтэнзіяў да маіх аглядаў пошты выказаў у сваім лісьце наш даўні слухач і аўтар Анатоль Жэрдзеў з Гомелю:
“Лісты на “Свабоду” вы, спадар Валянцін, чытаеце, выбраўшы з тэксту тое, што вам падаецца істотным, і абсалютна замоўчваеце іншае. Зразумела, што не хапае часу, ды і ня ўсё будзе цікава слухачам. Але хацелася б ведаць хаця б пералік пытаньняў, якія ўзьнімаюць у сваіх лістах тыя аўтары, імёны якіх вы толькі называеце. Найчасьцей вы даяце супрацьлеглую думку. А ці згодзен з вашай думкай аўтар ліста? Ці грунтоўная ваша крытыка?”
Далей Анатоль Жэрдзеў cпыняецца на канкрэтным прыкладзе. У аглядзе пошты 4 верасьня прагучаў урывак зь ягонага ліста з развагамі пра тое, як эўрапейская супольнасьць павінна ставіцца да падзеяў у Беларусі. Спадар Жэрдзеў паспрабаваў зірнуць на праблему з вышыні гісторыі. Ён згадаў, як царскія ўлады вынішчалі ўдзельнікаў польска-беларускіх паўстаньняў, як бальшавікі спрабавалі захапіць Варшаву; як пазьней, у 1940 годзе, НКВД, выконваючы загад Сталіна, учыніў масавае забойства польскіх ваеннапалонных у Катыні. Як працяг гэтых злачынстваў, слухач разглядае масавыя парушэньні правоў чалавека пасьля распаду СССР. У прыватнасьці, ён прывёў той факт, што пасьля распаду Савецкага Саюзу ні немцам Паволжа, ні крымскім татарам улады не дазволілі аднавіць свае аўтаномныя рэспублікі.
У сваім камэнтары я зьвяртаў увагу на тое, што Эўрапарлямэнт, як і іншыя міжнародныя эўрапейскія арганізацыі, мае ня так шмат магчымасьцяў, каб разглядаць яшчэ і гістарычныя крыўды і прэтэнзіі народаў. Ім бы зь сёньняшнімі палітычнымі рэаліямі ды супярэчнасьцямі разабрацца. А ўжо калі заглыбляцца ў гісторыю, ды яшчэ ў мінулыя стагодзьдзі… Я прапанаваў параўнаць палітычныя мапы эўрапейскага кантынэнту — цяперашнюю і, напрыклад, тую, што была на пачатку мінулага стагодзьдзя… Большай часткі сёньняшніх эўрапейскіх дзяржаваў сто гадоў таму папросту не існавала. А пры вызначэньні дзяржаўных межаў амаль у кожнай новай краіны ўзьнікалі прэтэнзіі і крыўды. У мінулым стагодзьдзі гэта ня раз прыводзіла ня тое што да спрэчак — нават да ўзброеных канфліктаў на кантынэнце.
Анатоль Жэрдзеў маім камэнтаром застаўся не задаволены:
“Лічу яго непрымальным, бо размова ідзе не аб аднаўленьні міждзяржаўных межаў, а аб аднаўленьні правоў канкрэтных людзей на сваю зямлю. Дзеля гэтага не патрэбныя міждзяржаўныя пагадненьні і ўсё можна вырашыць у межах той краіны, дзе маюць усе правы жыць немцы і татары. Гэта іхная спрадвечная тэрыторыя, на якой пахаваны іхныя продкі. Калі вы паспрабуеце супрацьпаставіць спрадвечна нямецкія землі ў Чэхіі альбо ва Ўсходняй Прусіі (Калінінградзкай вобласьці), то гэта ўжо іншая праблема, бо там трэба міждзяржаўнае пагадненьне… Што ж датычыць эўрапалітыкаў, якія наплявалі на праблемы пераселеных народаў, то гэта сьведчыць не аб лепшых якасьцях тых палітыкаў. Палітыкі такога кшталту запрадалі Эўропу Гітлеру, а сёньня апраўдваюцца рознымі складанасьцямі, запрадаючы дэмакратыю ўсялякім нашчадкам Гітлера—Леніна—Сталіна”.
У гэтай праблемы, спадар Жэрдзеў, вельмі шмат аспэктаў і нюансаў. Справа тут ня толькі ў міждзяржаўных пагадненьнях і непарушнасьці пасьляваенных дзяржаўных межаў. Куды пераселяцца з Цэнтральнай Азіі нашчадкі выселеных татараў, калі на іхных колішніх землях у Крыме, які даўно стаў украінскім, ужо паўстагодзьдзя жывуць сотні тысяч іншых людзей?
Альбо: як аднаўляць аўтаномную Рэспубліку немцаў Паволжа, калі немцаў там з двух мільёнаў засталося некалькі дзясяткаў тысяч? І нішто ня сьведчыць пра тое, што немцы, якія перасяліліся на гістарычную радзіму сваіх продкаў, зноў захочуць вяртацца на Волгу. Пры гэтым: якая эўрапейская структура здольная ўзяць на сябе шматмільярдныя выдаткі на такое перасяленьне?
Да таго ж трэба мець на ўвазе, што перакройваньне адміністрацыйна-нацыянальных межаў нават на тэрыторыі адной краіны — гэта такі ж выбухова небясьпечны працэс, як і зьмена міждзяржаўных межаў. Згадайце, да чаго прывялі спробы армянаў аўтаномнага Нагорнага Карабаху напрыканцы 1980-х гадоў перагледзець адміністрацыйныя межы ў рамках адзінай савецкай фэдэрацыі.
На жаль, спадар Жэрдзеў, у нас няма магчымасьці кожны раз так дэталёва спыняцца і абмяркоўваць усе дэталі і нюансы гэтай ці іншых праблемаў, якія вы закранаеце ў сваіх лістах. Гэтым разам я адышоў ад агульнага правіла толькі таму, што ў вашых лістах усё часьцей сталі гучаць прэтэнзіі і нараканьні на суб’ектывізм і несправядлівасьць пры цытаваньні вашых допісаў. Што да вашай просьбы наконт пераказу зьместу тых лістоў, якія ня трапілі ў агляд… Запэўніваю вас, спадар Жэрдзеў, што ўсе цікавыя допісы ў далейшым выкарыстоўваюцца ў наступных перадачах. Але ёсьць лісты і іншага кшталту: прыватныя просьбы альбо скаргі, літаратурныя і музычныя творы, пэрсанальныя абвінавачаньні. Агучваць усё гэта ў эфіры (нават у скарочаным выглядзе) ніяк не выпадае.
Дзякуй усім, хто знайшоў час для ліста на “Свабоду”. Пішыце. Чакаем новых допісаў. Праграма “Паштовая скрынка 111” выходзіць у эфір кожную сераду і нядзелю. Аўтару можна пісаць на адрас zdankov_rs@tut.by