Прэм''ер Сэрбіі Каштуніца выступіў супраць незалежнасьці Косава

БЕЛГРАД: Прэм’ер Сэрбіі Вайіслаў Каштуніца выступіў супраць незалежнасьці Косава. Прамаўляючы ў парлямэнце ён заявіў, што этнічныя альбанцы, якія складаюць большасьць ў правінцыі павінны мець шырокую аўтаномію, але ў рамках Сэрбіі. Каштуніца перасьцярог, што дазвол з боку міжнароднай супольнасьці на незалежнасьць Косава будзе азначаць падрыў асноваў міжнароднага парадку.