Мінабароны Беларусі хацела б абараняць Ігналінскую АЭС

RFE/RL Міністэрства абароны Беларусі лічыць недастатковай абарону паветранай прасторы над Ігналінскай атамнай станцыяй.
Паводле беларускага ваеннага ведамства, Ігналінскую АЭС “абараняе адзін зэнітны дывізіён, узброены адным зэнітна-кулямётным комплексам несавецкай вытворчасьці, што ня можа гарантаваць поўнай бясьпекі”.

Прадстаўнікі міністэрства абароны Беларусі паведамілі "Інтэрфаксу", што беларускі бок прапанаваў літоўцам дапамогу ў прыкрыцьці неба над АЭС са сваёй тэрыторыі, але згоды Вільні дадзена не было.