Сяргей Астраўцоў, Горадня Пашпарт забралі памежнікі як несапраўдны для замежных паездак, калі журналіст прыехаў з Польшчы. Гэта адбылося ўначы з суботы на нядзелю. Зьяўленьне спадара Пачобута выклікала пярэпалах у памежнай службы, паколькі ў яго скасаваны штамп аб дазволе выезду ва ўсе краіны сьвету. На мінулым тыдні забаранілі выезд за мяжу яшчэ двум ягоным калегам з Саюзу палякаў, які не прызнаюць беларускія ўлады. За апошні час узмацніўся ціск на актывістаў гэтай арганізацыі, напачатку тыдня зноў выклікаюць на допыт старшыню СПБ Анжаліку Борыс.
Мне было вядома, што Андрэй Пачобут у выхадныя вернецца з Польшчы. І вось учора я сустрэў яго ў Старым горадзе: ён ішоў абсалютна свабодна, нібыта нічога ня здарылася, але — бяз пашпарту ў кішэні. Ён трапіў у Польшчу праз Расею ды Ўкраіну. А рэч у тым, што дазвол на выезд Андрэю скасавалі, а пасьля яго яшчэ Юзафу Пажэцкаму і Веславу Кеўляку, патлумачыўшы тым, што яны зьяўляюцца падазраванымі ў крымінальнай справе аб запалохваньні дырэктара шчучынскага Дому польскага Віктара Богдана. Атрымліваецца, што Андрэй Пачобут пайшоў на абвастрэньне, паехаўшы за мяжу. Вось што пра гэта думае ён сам:
(Пачобут:) “Я ня згодны, што гэта з нашага боку абвастрэньне. Нагадаю, што на працягу мінулага тыдня больш за дваццаць сябраў Саюзу палякаў былі дапытаныя па розных крымінальных справах. Акрамя таго, два віцэ-старшыні арганізацыі атрымалі забарону на выезд зь Беларусі. Таму тут абвастрэньне было з боку ўладаў. А нашай мэтай было данясеньне гэтай інфармацыі да ўладаў Польшчы і грамадзкай думкі, і гэта атрымалася”.
У Варшаве Андрэй Пачобут, а таксама яго калегі па Саюзу палякаў Мечыслаў Яскевіч і Анджэй Пісальнік былі прынятыя новым прэм’ерам. Меркаваньне Андрэя Пачобута:
(Пачобут:) “Улады вельмі баяцца, што Саюз палякаў будзе мець кантакты з новаабраным урадам. Тое, што ў мяне забралі пашпарт — гэта прамы вынік маёй сустрэчы з прэм’ер-міністрам Польшчы Казімежам Марцінкевічам”.
Сам Андрэй Пачобут, дарэчы, юрыст паводле адукацыі, лічыць, што яму нічога не пагражае. Трэба сказаць, што шмат якія гарадзенцы ведаюць пра тое, што Канстытуцыйны суд скасаваў дазвольныя штампы на выезд за мяжу, але гэтае рашэньне не ажыцьцявілі.
(Пачобут:) “Тое, што я не парушыў аніякага беларускага закону, мне нават пацьвердзіў той маёр, які забіраў у мяне пашпарт. Ён прыватна сказаў: ты нічога не парушыў, але нешта ты вельмі дрэннае зрабіў уладам. Калі браць сытуацыю юрыдычную, то тут няма ніякай адказнасьці, таму што я абсалютна легальна ўехаў у Расею, ва Ўкраіну і ў Польшчу. Ніякай адказнасьці быць ня можа. Хоць, канешне, мы жывем у такой краіне, дзе можа быць усё што заўгодна”.
Так мяркуе сам Андрэй Пачобут. Але я паспрабаваў учора ўвечары высьветліць у юрыстаў: што яны пра гэта думаюць? Мне сказалі, што ўсё залежыць ад уладаў. Нелегальнага пераходу мяжы не было, але гэта можна расцаніць, напрыклад, як спробу перасячы мяжу без сапраўдных дакумэнтаў.
Апошнім часам парушэньні пашпартнага рэжыму на мяжы часьцей караюць адміністрацыйным чынам, але з савецкіх часоў захавалася таксама і крымінальная адказнасьць, зазначаюць юрысты.