Анжаліку Борыс зноў дапытвала міліцыя

Сяргей Астраўцоў, Горадня Сёньня ў абласной міліцыі на допыце зноў была Анжаліка Борыс —старшыня Саюзу палякаў, які не прызнаюць улады, і яе намесьнік Юзаф Пажэцкі.
Сьледчы Дзьмітры Лабоцкі вядзе справу аб фінансавых злоўжываньнях у СПБ, паводле яго спадарыня Борыс няслушна выкарыстала спонсарскую дапамогу, праводзячы 27 лістапада 2004 году настаўніцкую канфэрэнцыю. Пасьля допыту яна паведаміла нашаму Радыё, што ў той час Саюзам палякаў кіраваў Тадэвуш Кручкоўскі і фінансавыя сродкі не маглі выкарыстоўвацца без ягонага ведама.