Аляксей Дзікавіцкі, Варшава У Варшаве адбылася дыскусія на тэму “Беларусь у польскіх мэдыях”, удзельнікі якой спрабавалі высьветліць наколькі шмат і наколькі якасная інфармацыя пра Беларусь падаецца ў польскіх газэтах і тэлебачаньні.
У сустрэчы ўзялі ўдзел пераважна маладыя людзі – рэдактары газэтаў з варшаўскіх ліцэяў, а таксама тыя, хто цікавіцца падзеямі ў Беларусі. Паводле Войцеха Мазярскага з часопісу “Newsweek Polska”, польскія мэдыі пішуць пра Беларусь даволі шмат, непараўнальна больш, чым, прыкладам, пра суседнія Славаччыну ці Чэхію, прычым гэтыя публікацыі ў значнай ступені адлюстроўваюць галоўныя праблемы, перад якімі стаіць цяпер беларускае грамадзтва.
Некаторыя з прысутных мелі іншае меркаваньне. Міхал Жэйміс:
(Жэйміс: ) “У польскіх мэдыях прысутнічаюць перадусім “дзяжурныя” тэмы. Гэта сьведчыць аб тым, што Беларусь застаецца па-за галоўнымі тэмамі, якія цікавяць польскія СМІ. Пішуць на тэмы, якія могуць быць прывабныя для сярэдняга чытача, нейкія сэнсацыі”.
У пэўным моманце размова выйшла далёка за межы тэмы. Прысутныя, а ўсе жадаючыя ледзь зьмясьціліся ў даволі невялікай залі, пыталіся пра агульную сытуацыю ў Беларусі, падрыхтоўку да прэзыдэнцкіх выбараў, настроі саміх беларусаў.
У дыскусіі браў ўдзел намесьнік старшыні АГП Аляксандар Дабравольскі, які знаходзіцца ў Польшчы на стажыроўцы:
(Дабравольскі: ) “Такія сустрэчы важныя, бо тут зьбіраюцца людзі, якія цікавяцца сытуацыяй у Беларусі. У Польшчы ёсьць шмат штампаў, такіх, якія адпавядаюць таму, што адбываецца ў Беларусі, і такіх, якія не адпавядаюць. Трэба, каб інфармацыя пра Беларусь была дакладнай і каб яе ведалі як мага больш людзей. Тады будуць прымацца правільныя рашэньні”.
Прысутныя мелі столькі пытаньняў, што дыскусію працяглы час ніяк не атрымлівалася скончыць. Арганізавала мерапрыемства Польскае таварыства юрыдычнай адукацыі. Вось што сказала нашаму радыё супрацоўніца таварыства Марына Гуля.
(Гуля: ) “Наша таварыства займаецца кантактамі з усходнімі суседзямі Польшчы. Мы дапамагаем юрыдычна, але таксама спрабуем бліжэй пазнаёміць палякаў з нашымі суседзямі. Такія дыскусіі, у якіх бяруць удзел рэдактары газэтаў, студэнты журналістыкі, паліталёгіі, гэта добрая нагода для знаёмства”