У Тбілісі патрабуюць вываду расейскіх вайскоўцаў

Тбілісі. На тэрыторыі Асеціі расейскія вайскоўцы распачалі стрэляніну па аўтамабілю, які не спыніўся каля блёкпасту. Паранены жыхар Грузіі. У Тбілісі перад будынкам расейскай амбасады адбылася акцыя з патрабаваньнем вывесьці расейскі міратворчы кантынгент з Абхазіі і Паўднёвай Асеціі. У акцыі ўзялі ўдзел некалькі дзесяткаў грузінскіх палітолягаў, журналістаў, а таксама абхазскія ўцекачы.