Сяргей Астраўцоў, Горадня Вярхоўны суд Беларусі адмяніў пастанову Кастрычніцкага раённага суду Горадні ад 12 жніўня адносна былога старшыні Саюзу палякаў Тадэвуша Гавіна. Судзьдзя Зінаіда Барцэвіч прызнала яго тады вінным у дробным хуліганстве і пакарала 15-дзённым арыштам.
Тадэвуш Гавін сядзеў за кратамі з 2 жніўня, яго пасадзілі на 15 сутак за ўдзел у несанкцыянаваным сходзе каля сядзібы Саюзу палякаў. 11 жніўня ахоўнік вырашыў, што ён “нецэнзурна лаяўся” на іншага арыштаванага, зь якім сядзеў у камэры. На наступны дзень Тадэвуша Гавіна даставілі ў суд і далі яшчэ 15 сутак арышту. Яго ізалявалі на час, пакуль з дапамогай уладаў ня быў падрыхтаваны і праведзены паўторна 6-ы зьезд Саюзу палякаў. Тадэвуш Гавін змог выйсьці на волю толькі 1 верасьня.
Вярхоўны суд, скасаваўшы прысуд Тадэвушу Гавіну ад 12 жніўня, пастанавіў: вытворчасьць па справе спыніць з-за адсутнасьці складу адміністрацыйнага злачынства.
Вярхоўны суд, скасаваўшы прысуд Тадэвушу Гавіну ад 12 жніўня, пастанавіў: вытворчасьць па справе спыніць з-за адсутнасьці складу адміністрацыйнага злачынства.