Ірак зьвінаваціў Сырыю ў падтрымцы нападнікаў

БАГДАД. Міністар абароны Іраку зьвінаваціў улады Сырыі ў падтрымцы ваеўнікоў, якія чыняць напады ў Іраку. Паводле Саадуна Дулеймі, Дамаск сьвядома дазваляе ваеўнікам трэніравацца на сырыйскай тэрыторыі, адкуль яны потым трапляюць у Ірак і ладзяць тэракты й напады. Міністар абароны цьвердзіць, што гэтыя зьвесткі атрыманыя на допытах 450 замежных ваеўнікоў, захопленых у палон. Ён заявіў пра гэта ў Амане, дзе вёў перамовы з прэм’ерам Ярданіі Аднанам Бадранам.