NYT: Іран распрацоўвае боегалоўку

ТЭГЕРАН. Іран адпрэчыў абвінавачаньні ЗША ў таемнай распрацоўцы ядзернай зброі. Амэрыканскія прадстаўнікі заявілі, што маюць новыя зьвесткі на гэты конт. Паводле газэты "Нью-Ёрк Таймс", ёсьць зьвесткі, што Іран распрацоўвае ядзерную боегалоўку. Міністра замежных справаў Хамід Рэза Азэфі назваў гэтыя абвінавачаньні “сьмеху вартымі”. Кіраўніцтва МАГАТЭ 24 лістапада зьбярэцца на паседжаньне, каб вырашыць пытаньне аб перадачы ядзернай праграмы Ірану на разгляд Рады Бясьпекі ААН.