Ганна Сурмач, Прага (Эфір 8 лістапада 2005) Новая перадача сэрыі "Беларукае замежжа" прысьвечаная 40-му зьезду Згуртаваньня беларусаў Канады. Удзельнікі: Надзея Дробіна, Зьміцер Эльяшэвіч (Таронта).
29 кастрычніка ў Таронта адбыўся чарговы зьезд Згуртаваньня беларусаў Канады. Ён стаўся адметнай падзеяй у жыцьці канадыйскіх беларусаў, гэта быў 40-ы зьезд, на ім было абрана новае кіраўніцтва згуртаваньня. Доктара Пётру Мурзёнка, які цягам двух тэрмінаў – чатыры гады – узначальваў арганізацыю, замяніў Зьміцер Эльяшэвіч. Сёньня ён удзельнічае ў нашай перадачы.
***
Згуртаваньне беларусаў Канады (ЗБК) створана паваеннай эміграцыяй ў лістападзе 1948 году. Першым старшынём быў Кастусь Акула, які ў сёлетнім лістападзе рыхтуецца адзначыць сваё 80-годзьдзе.
Арганізацыя перажыла розныя пэрыяды – ад уздыму напачатку і да цяперашніх часоў, калі ўвогуле паўставала пытаньне аб выжываньні арганізацыі. Усё залежала ад новай эміграцыі: ці далучыцца яна да беларускай працы, ці пяройме справу старэйшых.
Сярод новапрыежджых знайшлося шмат актыўных і сьвядомых людзей, якія прыйшлі ў Беларускі грамадзкі цэнтар у Таронта, што на вуліцы Санта Кларэнс, і цяпер справа выглядае так, што крызыс мінуў, і Згуртаваньне мае перад сабою добрыя пэрспэктывы. Менавіта пра гэта сьведчыў праведзены сёлета справаздачна-выбарчы зьезд.
Гаворыць Надзея Дробіна, удзельніца зьезду, былая старшыня Таронцкага аддзелу ЗБК. Яна параўноўвае гэты зьезд зь мінулым, які адбываўся два гады таму”.
(Дробіна: ) "На мой погляд было нашмат больш людзей, большая была зацікаўленасьць беларускімі справамі ў параўнаньні зь мінулымі гадамі. Было шмат моладзі. Маладыя людзі, мне здаецца, сталі цяпер больш палітычна і нацыянальна сьвядомымі, у іх большая зацікаўленасьць. Гэта тыя, якія нядаўна прыехалі.
На вялікі жаль, з тых, якія тут вырасьлі, амаль ніхто не цікавіцца беларускімі справамі.
Зьезд прайшоў больш спакойна, працоўна, чым папярэднія. Прысутнічала старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла. Прыслалі шмат вітаньняў, сярод іх – ад Зянона Пазьняка, ад Згуртаваньня "Бацькаўшчына", ад пісьменьніцы Вольгі Іпатавай, зь Літвы і многіх іншых краінаў. Людзей было шмат”.
(Сурмач: ) “Значыць прыток новай эміграцыі ёсьць?”
(Дробіна: ) “Ёсьць, безумоўна. Ім вельмі цікава, гэта зусім маладыя хлопцы і дзяўчаты”.
(Сурмач: ) “Асабліва цікава для моладзі было паслухаць успаміны Кастуся Акулы пра пачаткі дзейнасьці Згуртаваньня. Яго папрасілі ўзяць слова на гэтым 40-м зьезьдзе, які праводзіўся таксама і як юбілейны. Пры поўнай залі ў Беларускім цэнтры прайшла культурная праграма”.
(Дробіна: ) “Чацьвёрты раз паказвалі "Паўлінку". Гэты спэктакль усім вельмі падабаецца. Паставіў наш самадзейны Беларускі тэатар у Таронта, які заарганізавала Ірына Шарамет”.
(Сурмач: ) “Новаабраны старшыня Згуртаваньня беларусаў Канады Зьміцер Эльяшэвіч таксама лічыць, што гэты зьезд даў надзею, што арганізацыя будзе разьвівацца”.
(Эльяшэвіч: ) “Людзі былі больш актыўныя, адчувалася, што яны дбаюць пра арганізацыю, пра яе будучыню, назіраўся актыўны ўдзел моладзі, чаго ў ранейшыя гады не было. Людзі далучаюцца да нас, хочуць, каб наш голас быў чутны, хочуць рабіць нешта карыснае”.
(Сурмач: ) “Спадар Зьміцер, Вы ўпершыню абраны на пасаду старшыні, пэўна, гэты выбар сяброў Згуртаваньня не быў выпадковым. Вы ўжо неяк раней актыўна выявілі сябе сярод канадыйскіх беларусаў?
Хацелася б для знаёмства распытаць пра Вас асабіста, як даўно Вы там жывяце, дзе працуеце?”
(Эльяшэвіч: ) “Я ўдзельнічаў у працы Згуртаваньня даволі актыўна, шмат часу траціў на грамадзкія справы.
Я прыехаў у Канаду ў 1998 годзе. Скончыў у 1983 годзе Інстытут замежных моваў, жыў у Гародні, працаваў у школе, а потым у мэдычным інстытуце. Выехаў зь сям''ёю па эміграцыйнай праграме. Жыву на поўначы ад Таронта, у прыгарадзе, гэта недзе 30 км. ад нашага цэнтру.
Я працую ў арганізацыі, якая займаецца дапамогаю эмігрантам. Гэта недзяржаўная арганізацыя – "Грамадзкі дом сьв. Стэфана", яна створаная пры царкве недзе 50 гадоў таму. Яны дапамагалі людзям, якія мелі праблемы, не ведалі ангельскай мовы, не мелі жытла і г.д.
Зь цягам часу арганізацыя ператварылася ў даволі вялікі цэнтар. Я там працую менэджэрам па справах эмігрантаў, займаюся пытаньнямі навучаньня ангельскай мове, інфармацыяй і кансультацыяй эмігрантаў.
Жонка працуе ў дзіцячым садку. У нас трое дзяцей, старэйшаму 21 год, малодшыя – двое хлопчыкаў-блізнятаў, ім па 9 гадоў”.
(Сурмач: ) “Як старшыня ЗБК, маеце ўжо нейкую праграму дзейнасьці, што хочаце зьмяніць, ці будзеце працягваць традыцыі?”
(Эльяшэвіч: ) “Я думаю, што тую працу, якую рабілі доктар Мурзёнак і Надзея Дробіна да мяне, яна была вельмі складаная бо ўвесь гэты пэрыяд, недзе апошніх дзесяць гадоў, гэта быў час, калі старэйшае пакаленьне, на жаль, адыходзіла ад нас. Трэба было дбаць пра тое, каб арганізацыя жыла і каб беларускае жыцьцё тут не затухала. На маю думку, асабліва трэба падзякаваць Дробінай, цяжка пераацаніць тое, што яна зрабіла”.
(Сурмач: ) “Тут варта зазначыць, што спадар Эльяшэвіч пераняў пасаду ня толькі ад спадара Мурзёнка, як старшыні ЗБК, але і пасаду спадарыні Дробінай, як старшыні Таронцкага аддзелу ЗБК. Цяпер ён выконвае абодва гэтыя абавязкі, а спадар Пётра Мурзёнак застаецца старшынём Атаўскага аддзелу”.
(Эльяшэвіч: ) “Я думаю, што я буду працягваць тое, што рабіў Мурзёнак, каб зарэгістраваць нашу арганізацыю, як непрыбытковую. Гэта дазволіць нам займацца больш шырокай дзейнасьцю ў Канадзе і таксама ў Беларусі – напрыклад, дапамагаць выданьню кніжак у Беларусі. Канадыйскае заканадаўства на арганізацыі такога тыпу глядзіць троху лагодней.
Будзем і надалей, гэта бадай што найважнейшае, пашыраць свой уплыў на тых людзей, якія прыяжджаюць сюды, каб яны прыходзілі да нас, каб нас было болей. У Таронта знаходзяцца тысячы беларусаў, але нашу арганізацыю ня ўсе ведаюць, а яшчэ менш да яе належаць.
Мы хочам, каб яны ня толькі прыходзілі на імпрэзы, але і ўдзельнічалі ў працы зь людзьмі, напрыклад, каб дапамагалі тым, хто нядаўна прыехаў у Канаду. Гэтая дапамога будзе спрыяць таму, што людзі будуць цягнуцца да нас, гуртавацца.
Вельмі шмат было зроблена і, я думаю, будзе рабіцца ў накірунку культурнай працы, каб працаваў далей наш тэатар, каб выдавалася газэта, якую робіць Віялета Кавалёва, каб падтрымаць нашых маладых мастакоў”.
(Сурмач: ) “У Беларускім цэнтры ў Таронта, як вядома, ёсьць царква, дзе служыў Уладыка Мікалай. Гэтая царква сьв. Кірылы Тураўскага была як бы цэнтрам Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы ў цэлым беларускім замежжы. Якая сёньня сытуацыя з царквою, як будзеце яе падтрымліваць?”
(Эльяшэвіч: ) “Царква ёсьць. Служба ў нас праходзіць рэгулярна. Служыць айцец Васа, ён сэрб па нацыянальнасьці. Ён ужо вядзе службы па-беларуску, гэта вельмі прыемна, атрымліваецца такая беларуская мова з сэрбскім акцэнтам. Ён падтрымаў нас у цяжкі час, калі пасьля Уладыкі Мікалая ў нас нікога не было.
Царква патрабуе нашай падтрымкі, у гэтым накірунку нам яшчэ трэба шмат працаваць. Мы ведаем, што, на жаль, людзі, якія сюды прыяжджаюць, многія выхаваныя не царквою, а камсамолам.
На сёньня ў царкве таксама зроблена вялікая праца, яна адрамантаваная і выглядае па-іншаму, прыемна туды зайсьці. Мы думаем, што царкоўным справам дапаможа тая праца, якую мы будзем праводзіць па далучэньню да нас новых людзей”.
(Сурмач: ) “Будынак Беларускага цэнтру патрабуе клопату і фінансавых затратаў, як мяркуеце, удасца яго далей утрымаць?”
(Эльяшэвіч: ) “Гэта ня менш важнае пытаньне, чым праца зь людзьмі. Нам трэба разглядаць усялякія варыянты, каб прыцягнуць новыя сродкі, варыянтаў гэтых не вельмі шмат. Трэба думаць, што рабіць. Мне здаецца, тое, што мы маем – гэтыя плошчы ў нашым Цэнтры, мы можам іх здаваць у арэнду. Будынак шэсьць дзён на тыдзень пустуе. Можна нешта арганізаваць, трэба рабіць нейкія імпрэзы навонку, прадаваць нейкія вырабы, напрыклад, паштоўкі, каляндарыкі. І гэтак падымаць фінансы. Аднымі складкамі цяжка трымацца, чым больш ручайкоў пацячэ на банкаўскі рахунак, тым лягчэй будзе нам і новым людзям, якія прыходзяць, мы зможам ім трохі больш дапамагчы”.
(Сурмач: ) “Сапраўды, Вам, відаць, давядзецца мяняць стратэгію гаспадараньня. Раней старэйшая эміграцыя ўжо мела сродкі, каб падтрымаць грамадзкія справы, а новыя людзі ня маюць пакуль для гэтага магчымасьці, яны яшчэ не абжыліся, не зарабілі грошай. Гэты час вельмі складаны для Вас, як старшыні?”
(Эльяшэвіч: ) “Так, абсалютна, гэта цяпер чырвонай лініяй праходзіць у нашай дзейнасьці. Чалавек, які нядаўна прыехаў, у першыя гады яму не да грамадзкіх справаў, яму трэба ўтрымаць сям''ю, цяжка ад яго патрабаваць фінансавай дапамогі царкве ці ЗБК.
Быў такі час, калі старэйшыя эмігранты нас не разумелі, часам, злаваліся на нас, але жыцьцё ёсьць жыцьцё”.
(Сурмач: ) “Аднак, новыя людзі прыехалі не на пустое мейсца ў адрозьненьне ад паваеннай эміграцыі, тая старэйшая эміграцыя пакінула вам матэрыяльную базу – будынак, царкву.
Гэта вялікае дасягненьне канадыйскіх беларусаў, што ў Таронта гэты будынак не прадалі, як гэта ўжо сталася зь некаторымі беларускімі асяродкамі, і вы можаце яго ўжываць для разьвіцьця Згуртаваньня і ягонай гаспадаркі”.
(Эльяшэвіч: ) “У нас яшчэ ёсьць "Слуцак" – дом адпачынку за 250 км. ад Таронта. Апрача будынку там ёсьць вялікі кавалак зямлі, гэта ў даволі добрым месцы. На яго таксама ідуць выдаткі, гэтая маёмасьць старэе, пастаянна патрабуе рамонту”.
(Сурмач: ) “Трэба сказаць, што дом адпачынку “Слуцак” ня толькі затратны. Часам дае прыбытак, але ён патрабуе лепшага гаспадараньня. Вашым клопатам, спадар Зьміцер, пэўна, будзе і вядомая беларуская сьвятыня ў Канадзе – Беларускі Крыж у Мідландзе?”
(Эльяшэвіч: ) “Мы едзем да яго 27 лістапада, зьбіраемся адзначыць там гадавіну Слуцкага збройнага чыну. Звычайна Раіса Жук-Грышкевіч усё гэта арганізоўвала”.
(Сурмач: ) “А цяпер гэта Вы мусіце пераняць?”
(Эльяшэвіч: ) “Так, усё трэба даглядаць, нічога не мусіць быць занядбаным”.
(Сурмач: ) “Варта адзначыць, што ў сёлетнім годзе вашае Згуртаваньне страціла двух сваіх найбольш актыўных сяброў – пачынальнікаў беларускага жыцьця ў Канадзе”.
(Эльяшэвіч: ) “У нас адышлі Барыс Рагуля і Арсень Монід. Спадар Монід, дарэчы, мой хросны бацька. Я тут хрысьціўся. Гэта былі такія людзі, якія ўсе гэтыя амаль 60 гадоў аддана працавалі, дапамагалі даволі моцна і матэрыяльна. Нам вельмі балюча, што іх ужо няма”.
(Сурмач: ) “Выглядае, што цяпер перад Вамі, як новым старшынём ЗБК, стаяць даволі складаныя задачы?”
(Эльяшэвіч: ) “Задачаў многа, тут проста важна, каб гэта ўсё рабілася не адным чалавекам, а каб гуртам гэта ўсё, талакою рабілася, тады яно будзе лягчэй, будуць зусім іншыя адносіны.
Дзякаваць Богу, у нас ёсьць многа людзей, якія дбаюць, у якіх душа баліць за беларускую справу.
Я думаю, што ўсё гэта будзе жыць. І будзе жыць Беларусь на канадыйскай зямлі”.