Валер Каліноўскі, Менск Кандыдат ад аб’яднанай апазыцыі на будучых прэзыдэнцкіх выбарах пасьля наведваньня Масквы, дзе ён правёў перамовы з расейскімі палітыкамі і бінэсоўцамі, адразу паехаў у Баранавічы. Там былі арганізаваныя сустрэчы з прадпрымальнікамі, студэнтамі, актывістамі апазыцыі.
Сёньняшняе знаходжаньне Аляксандра Мілінкевіча ў Баранавічах стала першай ягонай паездкай за межы сталіцы ў якасьці кандыдата ад аб’яднанай апазыцыі на будучых выбарах. Графік сустрэчаў у Баранавічах уключаў гутаркі з прадпрымальнікамі на Цэнтральным рынку, студэнтамі Баранавіцкага ўнівэрсытэту, рабочымі аднаго зь мясцовых заводаў, апазыцыйным актывам і журналістамі, а таксама палітыкам Міколам Статкевічам, які адбывае ў Баранавічах пакараньне.
Сустрэчы ў правінцыі Аляксандар Мілінкевіч лічыць адной з важнейшых сваіх задачаў:
(Мілінкевіч: ) “Гэта будзе асноўная мая праца да новага году — паездкі па рэгіёнах, па раённых гарадах. І я рады, што пачынаю гэта з Баранавічаў, бо гэта адзін зь вялікіх гарадоў Беларусі, дзе высокі адукацыйны ўзровень, добрая прамысловасьць. Пачынаць з такога гораду вельмі прыемна”.
Жыхары Баранавічаў гаварылі пра свае праблемы: студэнты — пра высокую плату за навучаньне, прадпрымальнікі — пра ціск падаткаў. Былі пытаньні і пра вынікі ўчорашняй паездкі спадара Мілінкевіча ў Маскву, дзе ён сустракаўся з расейскімі палітыкамі і бізнэсоўцамі. Спадар Мілінкевіч назваў тую паездку карыснай, перамовы — шчырымі:
(Мілінкевіч: ) “Я думаю, што Масква ня будзе сябе паводзіць так, як раней, адразу ставіць на пэўнага кандыдата. Яна, безумоўна, будзе прыглядацца, але наша галоўная мэта была — паказаць, што ў Беларусі ў палітычнай эліце няма русафобаў, няма антырасейскіх настрояў”.
Спадар Мілінкевіч мяркуе, што гэтая пазыцыя будзе данесеная да вышэйшага кіраўніцтва Расеі. Аляксандар Мілінкевіч ня згодны з крытыкай, што такім чынам беларуская апазыцыя спрабуе ўлагодзіць Маскву:
(Мілінкевіч: ) “Калі мы выйграем выбары, нам з Масквой прыйдзецца весьці перамовы наконт партнэрства, супрацоўніцтва. Расея, сапраўды, стратэгічны партнэр для Беларусі, і калі сёньня ня мець кантактаў, то потым цяжка іх будзе будаваць”.
Прадстаўнік беларускай дыяспары ў Маскве генэрал Валеры Паўлаў гэтак ацаніў вынікі сустрэчаў Аляксандра Мілінкевіча і Сяргея Калякіна ў сталіцы Расеі.
(Паўлаў: ) “Пакінулі самае добрае ўражаньне. Людзі яны ня толькі добра падрыхтаваныя, але і простыя, сьціплыя, што некаторых нават шакавала тут. Трэба было сябе паказаць, а акрамя таго — разьвеяць міт, што гэта антырасейская група. Я думаю, што гэта ім таксама ўдалося”.