Галіна Абакунчык, Менск Міністэрствы юстыцыі Беларусі й Расеі распачалі падрыхтоўку праекта пагадненьня аб спрашчэньні працэдуры спагнаньня алімэнтаў на тэрыторыях сваіх краінаў. Маецца на ўвазе, што рашэньні судоў адной з краінаў аўтаматычна будуць абавязковымі для выкананьня і ў другой. Адначасна Палата прадстаўнікоў працуе над новай рэдакцыяй Кодэксу аб шлюбе й сям”і, дзе таксама зьвяртаецца пільная ўвага на ўмовы выплаты алімэнтаў.
Праблема гэта закранае многіх: грошы на карысьць няпоўных сем”яў спаганяюцца або вельмі марудна, або іх зусім, як кажуць, ня выбіць... Гаворыць дэпутат Савету рэспублікі, старшыня асацыяцыі шматдзетных маці Тацьцяна Краўчанка:
(Краўчанка: ) “Ёсьць у нас такія бацькі-малайцы, якія зьяжджаюць, і іх гадамі знайсьці ня могуць. І тут ужо дзяржава бярэ на сябе адказнасьць і аплочвае алімэнты за таго бацьку, якога шукаюць. Сума гэтая не вялікая, але й не маленькая – у межах тых нормаў, якія ўсталяваныя”.
Як паведамілі ў Міністэрстве юстыцыі, да 90 працэнтаў хадайніцтваў у межах міжнароднай дамовы тычацца менавіта выкананьня судовых рашэньняў аб алімэнтах. Мяркуецца, што новае беларуска-расейскае пагадненьне паскорыць гэтую працэдуру -- абавяжа суды выконваць рашэньні незалежна ад тэрыторыі іх прыняцьця і без дадатковага прызнаньня. Яшчэ адной эфэктыўнай мерай можа стаць абноўлены Кодэкс аб шлюбе і сям”і. Гаворыць спэцыяліст Інстытуту праблем сям”і Алеся Чарняўская:
(Чарняўская: ) “Ва ўсім сьвеце гэтая праблема вырашаецца праз дамову, якую падпісваюць людзі перад тым, як пашлюбавацца. І гэта адзіны варыянт. Іншая рэч, што ўсе нормы закону прыдатныя для людзей, якія намерваюцца выконваць гэты закон”.
Незалежныя адмыслоўцы прапануюць карэнным чынам перагледзець сутнасьць праблемы. Паводле аднаго зь лідэраў жаночага руху Людмілы Пецінай, сытуацыя абвастраецца ня толькі недасканалым заканадаўствам, але і працоўнай незапатрабаванасьцю беларускіх грамадзянаў на радзіме.
(Пеціна: ) “Вельмі шмат мужчынаў памногу гадоў працуюць у Расеі... Распадаюцца сем”і, там заводзяцца новыя, і даволі значная колькасьць жанчын жывуць без падтрымкі сваіх былых мужоў. Ёсьць і ў самой Беларусі гэтая праблема: значная колькасьць мужчынаў стараюцца пазьбегнуць аплаты алімэнтаў, маюць некалькі працаў, але стараюцца не паказваць свае даходы. Па-першае, гэта праблема маралі, а па-другое – гэта праблема дзяржавы ў тым сэнсе, наколькі яна здольная вырашыць гэта. На маю думку, гэта вырашальна, але так будзе да тае пары, пакуль людзі ня стануць мець добрага заробку ўнутры сваёй краіны. Калі перастануць выяжджаць на заробкі, калі змогуць працаваць у нармалёвых прававых межах, толькі тады гэтая праблема будзе вырашаная”.
Як паведамілі ў Міністэрстве юстыцыі Беларусі, праца над беларуска-расейскім міждзяржаўным пагадненьнем аб спагнаньні алімэнтаў завершыцца не раней наступнага году.