Севярын Квяткоўскі, Менск "Горад сонца" назваў свой праект аўтар альбому Артур Клінаў. У прэзэнтацыі ўзялі ўдзел філёзафы Валянцін Акудовіч і Алесь Анціпенка, мастацтвазнаўца Макім Жбанкоў, кіраўнік творчага аб''яднаньня фотамастакоў Сяргей Кажамякін, і сьпевакі Зьміцер Вайцюшкевіч і Кася Камоцкая. На імпрэзе пабываў наш карэспандэнт.
Фотаальбом "Горад Сонца" – гэта чатыры гады працы, больш за сотню фотаздымкаў, і абяцаньне раскрыць гледачам зусім невядомы Менск. Паводле шэрагу мастацтвазнаўцаў, упершыню рэалізаваны праект, калі Менск падаецца менавіта вокам мастака. Кажа прадстаўніца "Галерэі сучаснага мастацтва" Ларыса Міхневіч:
(Міхневіч:) "Я мяркую, што ў Менску няма фотаальбому. Ёсьць нейкія паштоўкі, якія прапагандуюць Менск – савецкую сталіцу, постсавецкую сталіцу... Артур зрабіў тое, што марылі зрабіць шмат хто, але пакуль зрабіць ня здолелі. Гэта мастацкі альбом, ён не падобны да ўсяго, што было зроблена перад тым".
Валянцін Акудовіч закцэнтаваў увагу на творчасьці Артура Клінава ня толькі як мастака, але як мысьляра. А менавіта на эсэ, якое складае прадмову да альбому, і тлумачыць канцэпцыю, а таксама назву, якая акрэсьлівае Менск як "Горад Сонца":
(Акудовіч: ) "Гэта адно зь лепшых эсэ, якія на сёньняшні дзень напісаныя пра Менск. Рэч у тым, што Артур у гэтым сваім эсэ змог сфармуляваць ідэю Менску. Гэта мэтафара Менску, як помніка ўсім Мінскам-Менскам, якія існавалі ад самага пачатку".
Адкрыўшы альбом “Горад Сонца”, глядач убачыць знаёмыя аб’екты цэнтру Менску: набярэжную Сьвіслачы, Палац Рэспублікі, цырк, помнік Янку Купалу, альбо Верхні Горад. Але мастацтвазнаўцы гаворыць пра ўнікальныя ракурсы Менску, якія знайшоў Артур Клінаў. Пра фотаздымкі, на якіх горад адкрываецца гледачу, у тым ліку карэнным менчукам, у цалкам новым абліччы.
(Клінаў: ) "Гэты праект – "Горад сонца" – пакуль адбыўся на мізэрную частку адсотку. Бо альбом – гэта толькі маленькі фрагмэнт праекту. Асноўная ягоная мэта – праект міту".
Артур Клінаў гаворыць пра Менск, як унікальнае спалучэньне сталінскай архітэктуры і старадаўніх помнікаў. Пра горад, які ўвесь час застаецца маладым, і які нарэшце мусіць займець свой міт, і сваю легенду.
Артур Клінаў плянуе шэраг разнаплянавых прэзэнтацыяў фотаальбому "Горад сонца", у тым ліку з далучэньнем ня толькі сьпевакоў, але творцаў іншых мастацкіх жанраў.