У цэнтры Брусэлю пачалася галадоўка беларускіх палітычных уцекачоў

Аляксей Дзікавіцкі, Варшава Сёньня ў цэнтры Брусэлю пачалася галадоўка беларускіх палітычных уцекачоў, мэта якой дамагчыся вызваленьня палітзьняволеных у Беларусі і высьвятленьня лёсу зьніклых беларускіх палітыкаў.
Трое беларускіх палітычных уцекачоў, што жывуць у краінах Бенілюксу, разьямясьціліся на брусэльскім пляцы Шумана, дзе знаходзяцца штаб-кватэры вядучых эрапейскіх структураў, сярод якіх – Рада Эўропы і Эўрапейская камісія.

Галадоўнікі дамагаюцца ад бкларускіх уладаў вызваленьня Міколы Аўтоховіча і ўсіх палітзьняволеных, а ад ўладаў Эўрапейскага Зьвязу неадкладнага стварэньня аўтарытэтнай міжнароднай камісіі, якая б правяла незалежнае сьледзтва ў справе зьніклых беларускіх палітыкаў.

Гаворыць адзін з удзельнікаў галадоўкі – Аляксей.

(Аляксей: ) “Я бяру ўдзел у галадоўцы - мы хочам каб эўрапейская і міжнародная супольнасьць стварыла камісію ў справе зьніклых, каб зьвярнула на гэта ўвагу”

Галадоўнікі кажуць, што будуць працягваць галадаць на пляцы Шумана да часу, пакуль ім ня стане дрэнна. У акцыі ў якасьці назіральнікаў бяруць удзел сябры Беларускага Эўрапейскага задзіночаньня. Гаворыць лідэр гэтай арагнізацыі Зьміцер Піменаў.

(Піменаў: ) “Мы папярэдзілі паліцыю, што на пляцы Шумана будзе адбывацца галадоўка. Калі ніхто нас не адгоніць, дык будзем стаяць і заўтра і пасьлязаўтра”.

Акцыяй цікавяцца мінакі, а таксама супрацоўнікі эўрапейскіх структураў.

(Піменаў: ) “Мы стаім насупраць будынку Эўракамісі – ёсьць вялікая зацікаўленасьць з боку мінакоў, якія праходзяць тут. Мы півінны данесьці да жыхароў Эўропы, то мы памятаем, што злачынны беларускі рэжым не шукае забойцаў зьніклых палітыкаў ”

Галадоўнікі маюць з сабой толькі спальныя мяшкі. Зьміцер Піменаў кажа, што бліжэй да ночы на месцы галадоўкі будзе пастаўлены намёт, альбо нацягнуты поліэтыленавы дах.