Валянцін Бойка, Мазыр Новая перадача сэрыі "Магія мовы".
Як увойдуць злыдні на тры дні, так і за сем год ня выганіш – гэтак мы кажам па-беларуску, калі гаворка ідзе пра найвышэйшую ступень нахабства і злоўжываньня чалавечай дабрынёй і цярпеньнем. Інакш кажучы, пусьці сьвіньню на ўзьмежак, то яна і ў бульбу. А бульба для беларуса – сьвятое, канец і пачатак усяго існага, нашая альфа і амэга. Але сьвіньня, якой бы нахабнаю яна ні была, рана ці позна перажывае сваю рэінкарнацыю, то бок пераўвасабляецца ў сала, мяса, кілбасу ды іншыя прыдатныя для спажываньня прадукты. А са злыднямі так проста не дасі рады.
Малыя, гарбатыя, кашлатыя, у вялізных ботах і шапках – гэта не апісаньне бамонду, які штораніцы зьбіраецца ў вінна-гарэлкавым аддзеле крамы, а партрэт клясычных злыдняў. Паводле народных уяўленьняў, хата, дзе яны завяліся, пачынала цярпець страты, ажно пакуль зусім не згалее. Злыдні, што звычайна жылі вялікім гуртам у падпеччы, і пяску ў кашу падсыплюць, і хлеб у дзяжы сапсуюць дый усялякае іншае шкоды наробяць. Сучасныя ж злыдні адрозьніваюцца ад сваіх маргінальных продкаў тым, што могуць мець дыхтоўныя касьцюмы, дарагія машыны ды мабільныя тэлефоны. На колішняе гібеньне ў запеччы яны даўно забыліся (дарэчы, пра гэта ім часам варта нагадваць, а то носа фігай не дастаць). Дый абсяг дзейнасьці ў цяперашніх злыдняў несувымерна большы. Традыцыйныя народныя сродкі (сьвянцоная вада ды абведзенае крэйдаю кола) супраць новай генэрацыі гэтых нячысьцікаў бясьсільныя. Хаця, як сьведчыць сучаснае злыднязнаўства, яны панічна баяцца некаторых словаў і яркіх колераў. Аранжавага, напрыклад.
Як увойдуць злыдні на тры дні, так і за сем год ня выганіш. Калі вы падазраяцё, што яны ўсё-ткі завяліся ў вашай хаце, то ня варта адчайвацца. Ня ўсё так безнадзейна. Бо мы не адны ў гэтым сьвеце. Свае злыдні ёсьць і ўва ўкраінскай міталёгіі. Хаця ходзіць погаласка, што ўкраінцы са сваімі злыднямі лепей даюць рады. А вось расейцы зазвычай згадваюць тую ж хрэстаматыйную сала-кілбасную жывёліну: пусти свинью за стол, а она и ноги на стол. Беларус жа, прыцішыўшы голас (каб, крый Божа, не пачулі!), у скрусе пажаліцца суседу:
як увойдуць злыдні на тры дні, так і за сем год ня выганіш.
Магія мовы: архіў 2005 (1-ы квартал) Магія мовы: архіў 2005 (2-і квартал) Магія мовы: архіў 2005 (3-і квартал)