Ганна Сурмач, Прага Ужо другі тыдзень працягваюцца пагромы, арганізаваныя эмігранцкай моладзьдзю зь бедных прадмесьцяў Парыжу. Беспарадкі пачаліся ў раёне Клішы і перакінуліся на іншыя часткі гораду. Два гады таму ў гэтым раёне жыла беларуска Вірджынія Шыманец. Вірджынія па прафэсіі мастацтвазнаўца – выпускніца Сарбонны, абараніла там доктарскую дысэртацыю. Яна таксама зьяўляецца кіраўніком беларускай грамадзкай арганізацыі ў Францыі - “Беларуская пэрспэктыва”. Вірджынія цяпер жыве ў іншым раёне Парыжу, але цікавіцца ўсім, што адбываецца гэтым часам ў французскай сталіцы.
(Шыманец: ) “Тое, што цяпер адбываецца, гэта, на жаль, ня ёсьць нечаканым для людзей, якія думаюць. Тут ужо некалькі гадоў ёсьць шмат праблемаў эканамічных і сацыяльных, назіраецца шмат канфліктаў, сытуацыя пагаршаецца і ёсьць дэпрэсія ў нашым грамадзтве. Таксама робіцца ўсё большым падзел між багатымі і бяднейшымі, найперш, маладымі людзьмі, якія жывуць у прыгарадах і прадстаўляюць цэлую сацыяльную сфэру. Я не хачу абавязкова зьвязаць этнічныя пытаньні з сацыяльнымі”.
(Сурмач: ) “Але на вуліцу выходзіць менавіта эмігранцкая моладзь з прыгарадаў Парыжу?”
(Шыманец: ) “Так, гэта найперш людзі, якія знаходзіліся ў нашых сацыяльных гета ў прыгарадах. Між імі ёсьць шмат людзей, якія зьяўляюцца дзецьмі эмігрантаў і якія не маглі інтэгравацца ў французскае грамадзтва. Нельга забываць, што дзеці эмігрантаў можа і хацелі нармальна асымілявацца, але іншая справа, наколькі нашая сыстэма дапамагае гэта зрабіць. Сёньняшні канфлікт ёсьць вынікам таго, што ў Францыі ёсьць вялікая сацыяльная дыскрымінацыя і гэта адчуваюць ня толькі эмігранты. Але эмігранты ад гэтага церпяць больш, бо яны маюць менш магчымасьцяў атрымаць працу.
Я думаю, што Францыя, калі ішла некалі ў Альжыр, у Афрыку, гэта дзяржава -- былая імпэрыя, і цяпер мы бачым вынік гэтай нашай гісторыі. Мы плацім за тое, што нашыя продкі зрабілі ў Афрыцы. Маё пакаленьне не стварыла гэтай сытуацыі і мы не заўсёды разумеем, чаму мы павінны плаціць за гэта і слухаць пра тое, што галоўная праблема ў эмігрантах. Калі Францыя ішла ў Афрыку, трэба было думаць, што гэта будзе значыць далей для нас. Калі першыя эмігранты сюды прыйшлі, гэта былі людзі, якія змагаліся за Францыю ў Альжыры, ня супраць яе. А што наша сыстэма зрабіла потым зь іхнымі дзецьмі? Калі я чула, што наш міністар унутраных справаў сказаў вельмі кепскія словы пра гэтых людзей і ў выніку яны пачалі паліць машыны, ісьці на вуліцу, я падумала, што гэты чалавек павінен паводзіць сябе больш адказна, калі ён займае высокую дзяржаўную пасаду. Нельга абражаць людзей”.
(Сурмач: ) “Як французкае грамадзтва рэагуе на падзеі, каго людзі падтрымліваюць ці асуджаюць?”
(Шыманец: ) “Я думаю, што па-рознаму. Ёсьць людзі, якія разумеюць, што ў Францыі цяпер ёсьць вялікія праблемы, асабліва ад таго часу, калі спадар Саркозі прыйшоў да ўлады. Сытуацыя пагаршаецца, і ўлады ня ведаюць, як стрымаць гэты працэс дыскрымінацыіі, расізму, якія ёсьць у нас. Іншыя згаджаюцца з уладамі, кажуць, што гэта добра, што трэба рэпрэсаваць тых, хто выходзіць на вуліцы”.
(Сурмач: ) “Увогуле, адчуваецца ў Парыжы напружаная сытуацыя, ці жыцьцё ідзе як звычайна ў іншых раёнах гораду?”
(Шыманец: ) “У мяне звычайна, пакуль што, але я не жыву ў цэнтры Парыжу. Людзі спрабуюць жыць нармальна, не драматызаваць сытуацыю. Я болей баюся сёньня дзеяньняў нашай улады, чым гэтых людзей. Можа быць гэта парадокс? Але мы не бачым, чым гэты ўрад дапамагае нам палепшыць сытуацыю, што ён больш талерантны і здольны знайсьці рашэньне ўсіх гэтых праблемаў. Насільле азначае, што вырашэньня пакуль няма і што людзі больш ня маюць магчымасьці размаўляць спакойна, разумна і палітычна вырашыць праблемы. І гэта ня толькі віна эмігрантаў. Канечне, нельга сказаць, што ісьці паліць машыны -- гэта добра. Але немагчыма таксама сказаць, што яны бандыты -- і ўсё. Людзі ня ідуць на вуліцу дарма ніколі. Трэба глядзець. што сапраўды адбываецца і калі ёсьць праблемы, то ёсьць абавязкова і іх палітычныя рашэньні. Я ня ведаю, ці наш ўрад жадае іх рашаць”.
(Сурмач: ) “Вы маеце на ўвазе ўладу цалкам, ці пэрсанальна міністра ўнутраных справаў Саркозі, які цяпер вельмі часта на экранах вядомых сусьветных телекампаній распавядае пра сытуацыю ў Парыжы?”
(Шыманец: ) “Ён узяў на ўзброю дэмагогію, каб увесьці сыстэму, блізкую да папулізму. Мы яго бачым на экране увесь час, ён усюды. Гэты папулізм вельмі блізкі да лукашэнкаўскага.
Мы бачым, што такая манэра ўтрымліваць уладу, маніпуляваць грамадзтвам -- гэта стала цяпер модным нават і ў нас. Я не хацела б, каб наша краіна была Саркозі-ланд, але, на жаль, на тэлебачаньні мы ўжо маем Саркозі-ланд. І я болей баюся гэтага, чым іншых пытаньняў, пакуль што. Спадзяюся, што гэта ня будзе ісьці далей, што ўсё ж нашыя палітыкі будуць знаходзіць рашэньне, каб спыніць гэты працэс, бо інакш гэта будзе катастрофа”.